Беларускі правапіс (1959)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Правапіс беларускай мовы (1959) — нарматыўны правапіс беларускай мовы (з 1.1.1958, у школах — з 1.9.1958). Папулярна з гэтым правапісам звязваецца год яго першага выпуску асобнай кнігай — 1959.

Праект частковых удакладненняў і змяненняў правапісу 1934 г. быў падрыхтаваны Арфаграфічнай камісіяй пад старшынствам Я. Коласа і К. Крапівы (19501951), апублікаваны ў 1951, дапрацаваны варыянт — у 1956, і зацверджаны пастановай Савета Міністраў БССР «Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу» (11.5.1957).

Арфаграфічны даведнік «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» быў выданы асобнай кнігай, падрыхтаванай у Інстытуце мовазнаўства АН БССР пад кіраўніцтвам К. Крапівы і П. Глебкі (1959). Звод гэтых правіл арфаграфіі ўваходзіў у акадэмічныя выданні граматыкі беларускай мовы (19621966 і 1985).

Адным з прынцыповых змяненняў было памяншэнне ўплыву паходжання лексікі на яе правапіс, асабліва ў пісанні ненаціскнога «э»/«е». З двух крайніх варыянтаў, адзначаных у прэамбуле праекта 1951 г., г.зн. поўнага падпарадкавання іншаземных слоў прынцыпу акання/якання, і поўнага непадпарадкавання, канчаткова быў выбраны змяшаны варыянт з пашырэннем прынцыпу акання на ўсе словы, незалежна ад паходжання, і з распаўсюджаннем прынцыпу якання на словы са славянскай асновай і на «даўно запазычаныя» неславянскія словы.

Гл.далей: Дзяржаўная камісія па ўдакладненню правапісу беларускай літаратурнай мовы (1993).