Перайсці да зместу

Беларускі работнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Беларускі работнік»
Тып газета
Заснавана 1943
Спыненне публікацый 1944
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Беларускі работнік» — штотыднёвая газета для беларусаў, якія добраахвотна выехалі або прымусова былі вывезены як рабочая сіла ў Германію ў перыяд акупацыі. Выдавалася на беларускай мове ў Берліне (пач. 1943 — сяр. 1944), газету курыравала Беларускае прадстаўніцтва пры Міністэрстве ўнураных спраў Германіі. Выйшла не менш за 41 нумар.

Друкавала агляды міжнароднага жыцця, навукова-папулярныя і пазнавальныя матэрыялы (рубрыка «З усяго свету»), свецкую хроніку. У рубрыцы «Весткі з Беларусі» інфармавала пра дзейнасць нацыяналістычных калабарацыянісцкіх арганізацый, публікавала артыкулы і нарысы па гісторыі і культуры Беларусі, вершаваныя і празаічныя творы асобных беларускіх аўтараў. Частка матэрыялаў з’яўлялася перадрукам з беларускіх акупацыйных газет. Для публікацый «Беларускага работніка» былі характэрныя спрошчанасць і пранацысцкая тэндэнцыйнасць у асвятленні падзей.

Рэдактары В. Тумаш, С. Грынкевіч.[1]

  1. Жумар С. У. «Беларускі работнік» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-074-2.