Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў
(БРФФД)
Міжнародная назва Belarusian Republican Foundation for Fundamental Research
Дата заснавання 8 мая 1991
Тып навуковы фонд
Старшыня Аляксей Яўгенавіч Дайнека
Метро Акадэмія навук
Юрыдычны адрас  Беларусь, 220072, Мінск, пр. Незалежнасці, 66.
Сайт fond.bas-net.by

Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў — дзяржаўная некамерцыйная арганізацыя ў форме фонда, прадметам дзейнасці якой з’яўляецца фінансаванне фундаментальных навуковых даследаванняў і якая дзейнічае пры Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фонд створаны пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 8 мая 1991 года як Фонд фундаментальных даследаванняў Беларускай ССР пры Камісіі Прэзідыума Савета Міністраў Беларускай ССР па пытаннях навукова-тэхнічнага прагрэсу.

Пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 1996 фонд пераўтвораны ў Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў.

Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 года ён уключаны ў склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з правамі юрыдычнай асобы.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Штогод па выніках рэспубліканскіх, рэгіянальных і міжнародных конкурсаў і конкурсаў праектаў маладых навукоўцаў Фондам фінансуецца больш за 1 000 кароткатэрміновых навуковых праектаў, у тым ліку больш за 600 міжнародных, у выкананні якіх удзельнічаюць каля 5 000 беларускіх навукоўцаў з арганізацый рознай ведамаснай прыналежнасці, а таксама замежныя навукоўцы з 40 краін свету. Кожны пяты праект выконваецца навукоўцамі з рэгіёнаў Беларусі. За 19912020 гады Фондам праведзена амаль 300 конкурсаў даследчых праектаў, разгледжана больш за 20 000 заявак з больш чым 200 навуковых і адукацыйных устаноў і арганізацый Беларусі, прынята да фінансавання звыш 9 000 праектаў, у тым ліку амаль 2 500 праектаў маладых навукоўцаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]