Беларускі саюз кампазітараў
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Дом па вул. Рэвалюцыйнай, 8, у якім размяшчаецца Беларускі саюз кампазітараў
Беларускі саюз кампазітараў — рэспубліканская грамадская творчая арганізацыя кампазітараў і музыказнаўцаў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Створаны ў 1933 годзе як аўтаномная секцыя пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. У 1934 годзе адбылася I Усебеларуская канферэнцыя кампазітараў, у адпаведнасці з рашэннем якой кампазітарская секцыя пры СПБ перайменавана ў Аргкамітэт Саюза кампазітараў Беларусі (з 1938 годзе Саюз савецкіх кампазітараў Беларусі). Да 1992 года гэтая грамадская арганізацыя ўваходзіла складовай часткай у Саюз кампазітараў СССР; з 1999 года яна стала Беларускім саюзам кампазітараў.
Старшыні[правіць | правіць зыходнік]
- Ісак Ісакавіч Любан (1932-37)
- Анатоль Васільевіч Багатыроў (1938-49)
- Мікалай Ільіч Аладаў (1949-50)
- Яўген Карлавіч Цікоцкі (1950-63)
- Дзмітрый Раманавіч Камінскі (1963-66)
- Рыгор Раманавіч Шырма (1966-78)
- Юрый Уладзіміравіч Семяняка (1978-80)
- Ігар Міхайлавіч Лучанок (з 1980-2018)
- Алена Віктараўна Атрашкевіч (з 2 сакавіка 2019)[1]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Саюз кампазітараў Беларусі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ «Добрая і энэргічная». 10 фактаў пра першую жанчыну старшыню Саюзу кампазытараў Беларусі // Радыё Свабода, 6 сакавіка 2019