Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў
Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў — добраахвотная грамадская творчая арганізацыя, якая аб’ядноўвае літаратурных і мастацкіх крытыкаў, літаратура- і мастацтвазнаўцаў, культуролагаў, сацыёлагаў, журналістаў і іншых спецыялістаў у галіне мастацкай творчасці[1]. Уваходзіць у Беларускую канфедэрацыю творчых саюзаў[2].
Заснаваны ў 1997 годзе на аснове навукова-творчага прадпрыемства «Авансцэна», якое дзейнічала з 1992, да 1996 года мела назву Цэнтр тэатральнай крытыкі «Авансцэна». Кіруючы орган — з’езд, паміж з’ездамі — Савет, кіраўніцтва ажыццяўляе Прэзідыум Савета. На 2001 больш за 110 членаў[1].
Мэты і дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Мэты дзейнасці саюза: развіццё сістэмы літаратуразнаўчай і мастацтвазнаўчай адукацыі, павышэнне прафесійнага ўзроўню крытыкаў, аналіз праблем сучаснай мастацкай культуры. Члены саюза праводзяць навукова-даследчую, аналітычную працу ў сферы сучаснай культуры і мастацкай творчасці, канферэнцыі, лабараторыі, семінары па пытаннях тэорыі і практыкі літаратурнай і мастацкай творчасці, арганізуе фестывалі, выстаўкі, канцэрты, творчыя вечары, прапагандуе лепшьм творы літаратуры і мастацтва Беларусі за межамі краіны. Выдае зборнікі літаратурна-мастацкіх артыкулаў з актуальнымі праблемамі мастацкай культуры Беларусі[1].
Старшыні саюза
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- ↑ Белорусская конфедерация творческих союзов. Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі. Праверана 29 снежня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).