Беларускі тыдзень
Беларускі тыдзень | |
---|---|
Жанр | інфармацыйна-публіцыстычны |
Аўтар(ы) | Мікола Ваўранюк |
Вядучы(я) | Марлена Будна |
Краіна вытворчасці |
![]() |
Мова | беларуская |
Першы выпуск | 1997 |
Вытворчасць | |
Працягласць | 20 хв. |
Вяшчанне | |
Тэлеканал(ы) | TVP3 Białystok |
Фармат выявы | 4:3 |
«Белару́скі ты́дзень» — штотыднёвы тэлевізійны часопіс канала TVP3 Białystok для беларускай меншасці, які выходзіць з 1997 года па-беларуску.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Праграма паўстала ў супрацоўніцтве з нацыянальнымі арганізацыямі на Падляшшы. Першапачаткова выходзіла на канале TVP Białystok у рамках тэлечасопіса пра нацыянальныя меншасці «Самі пра сябе ». З 2004 года выходзіць як штотыднёвая самастойная перадача працягласцю 20 хвілін. 95 % эфірнага часу аддаецца асвятленню жыцця беларускай меншасці на Падляшшы. Праграма выходзіць беларускай мовай з польскімі субтытрамі.
У пачатку красавіка 2020 года тагачасны дырэктар TVP Białystok Яўгеніюш Шпакоўскі вырашыў спыніць выхад перадачы[1][2]. Пасля хвалі крытыкі і публічных абмеркаванняў, у тым ліку з боку дэпутатаў Сейма[3][4][1], дырэктар Яўгеніюш Шпакоўскі адмовіўся ад свайго рашэння[5][6].
Зноскі
- ↑ а б Улад Грынеўскі. «Беларускі тыдзень» не будзе выходзіць на TVP Białystok?(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (18 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Chołodowski, Maciej. Białystok. Szef białostockiego ośrodka TVP chce wyprowadzić programy mniejszości (польск.). Gazeta Wyborcza (18 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Mniejszość białoruska "dostała" wielkanocny prezent - TVP zdejmuje program z anteny (польск.). Kurier Poranny (19 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Śliwińska, Marta. “Tydzień Białoruski” znika z anteny TVP po 23 latach (польск.). podlaskie24.pl (19 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Chołodowski, Maciej. Programy mniejszości wracają. Koronawirus już nie przeszkadza dyrektorowi TVP Białystok (польск.). Gazeta Wyborcza (20 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ Ян Максімюк. Беларуская перадача на польскай тэлевізіі не закрываецца, — дырэктар каналу ў Беластоку . Радыё «Свабода» (20 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка перадачы (польск.) на старонцы TVP3 Białystok