Беларускі тэатр (кніга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вокладка выдання

«Беларускі тэатр» — манаграфія беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, апублікаваная ў кастрычніку 1924 г. ў віленскім выдавецтве Беларускага грамадзянскага сабрання. Складаецца з шасці раздзелаў[1].

У манаграфіі аўтар паслядоўна аналізуе фальклорныя вытокі беларускага тэатральнага мастацтва, асэнсоўвае здабыткі школьнай драмы з яе інтэрмедыямі і батлейкі. Вялікае месца адводзіцца аналізу творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Арцёма Вярыгі-Дарэўскага, Г.Марцінкевіча, Ігната Буйніцкага, Янкі Купалы[1].

У двух заключных раздзелах даюцца падрабязныя звесткі пра разгортванне тэатральнага руху на мяжы XIX—XX ст., пра «Першае беларускае таварыства драмы і камедыі», «Беларускі савецкі тэатр», «Беларускі дзяржаўны тэатр» і інш[1].

Зноскі

  1. а б в Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пачатак XX ст.: Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ / І.Э.Багдановіч, У.В.Гніламёдаў, Л.С.Голубева і інш.; Пад агул. рэд. М.А.Лазарука, А.А.Семяновіча. — Мн.: Выш. шк., 1998. — С. 555. — 560 с. — ISBN 985-06-0304-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускі тэатр // Беларускае жыццё. — 1920. — № 7 (29). — С. 1 — 4;
  • Беларускі тэатр // Спадчына. — 1991. — № 1. — С. 35-43.
  • Беларускі тэатр. — Вільня: выд-не Беларускага Грамадзянскага сабраньня ў Вільні, 1924. — 114 с.
  • Выбраныя творы / Францішак Аляхновіч; Уклад., прадм. А. Сабалеўскага; Камент. Г Кажамякіна і А. Сабалеўскага. — Мн.: Бел. кнігазбор, 2005. — 544 с. 8 іл. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Беларускі тэатр (кніга)