Беларускі фонд міру
| Беларускі фонд міру | |
|---|---|
| БФМ | |
| Сфера дзейнасці | Міратворчасць, дабрачыннасць |
| Дата заснавання | 27 красавіка 1961 |
| Тып | Грамадскае аб’яднанне |
| Старшыня праўлення | Максім Місько |
| Краіна | |
| Цэнтр | Мінск, вул. Старажоўская, 5 |
| Сайт | fondmira.by |
Белару́скі фонд мі́ру, да 1991 года — Белару́скае аддзяле́нне Саве́цкага фо́нду мі́ру — беларуская міратворчая, дабрачынная і гуманітарная грамадская арганізацыя. З’яўляецца правапераемнікам Савецкага фонду міру на тэрыторыі Беларусі. Асноўнымі мэтамі дзейнасці з’яўляюцца ўмацаванне міру, дружбы, узаемаразумення і згоды паміж людзьмі і народамі, прапаганда і ўвасабленне ў жыццё ідэй міласэрнасці і гуманізму[1]. Цэнтральны офіс размяшчаецца ў Мінску па адрасе вул. Старажоўская, 5[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]27 красавіка 1961 года ў СССР быў заснаваны Савецкі фонд міру. 3 сакавіка 1972 года на Другой Беларускай канферэнцыі прыхільнікаў міру была створана Беларуская рэспубліканская камісія садзейнічання Савецкаму фонду міру, якую ўзначаліў скульптар Заір Азгур. Неўзабаве камісія была ператворана ў Беларускае аддзяленне Савецкага фонду міру[1].
У савецкі перыяд фонд стаў масавай арганізацыяй. Да сярэдзіны 1980-х гадоў у БССР налічвалася звыш 14 тысяч камісій садзейнічання, якія аб’ядноўвалі больш за 100 тысяч актывістаў. Сродкі ў фонд пералічвалі працоўныя калектывы, дзеячы навукі і культуры, сярод іх — Янка Маўр, Кандрат Крапіва, Іван Мележ, Іван Шамякін, Ніл Гілевіч, Уладзімір Бядуля, Фёдар Фёдараў, ансамблі «Песняры», «Верасы», «Сябры»[1].
Асаблівую актыўнасць фонд праявіў пасля Чарнобыльскай катастрофы 1986 года. Была арганізавана закупка дазіметраў, аздараўленне дзяцей за мяжой і ў чыстых раёнах СССР, пастаўка гуманітарнай дапамогі ў пацярпелыя раёны[1].
24 жніўня 1991 года на пазачарговай канферэнцыі Беларускага аддзялення Савецкага фонду міру было заснавана грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд міру», якое стала правапераемнікам савецкай арганізацыі на тэрыторыі Беларусі. Першым старшынёй стаў пісьменнік і журналіст Марат Ягораў[1].
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе прадстаўнікі фонду заявілі журналістам, што не арганізоўваюць дапамогу пацярпелым украінцам. Ніякага асуджэння дзеянняў агрэсара Фонд міру таксама не выказаў[3].
Структура і кіраванне
[правіць | правіць зыходнік]Вышэйшым кіруючым органам грамадскага аб’яднання з’яўляецца Канферэнцыя, якая склікаецца рашэннем Праўлення адзін раз у пяць гадоў. У перыяд паміж канферэнцыямі дзейнасцю арганізацыі кіруе Праўленне. Арганізацыйная структура фонду будуецца па тэрытарыяльным прынцыпе і ўключае абласныя, раённыя і гарадскія аддзяленні. Станам на 2026 год фонд налічваў 146 арганізацыйных структур па ўсёй краіне[4].
Склад праўлення (станам на 2026)
[правіць | правіць зыходнік]Кіраўніцтва фондам ажыццяўляе старшыня праўлення, кандыдат юрыдычных навук Максім Місько. Першым намеснікам старшыні з’яўляецца Аляксандр Чырко[4].
У склад Бюро праўлення і Праўлення ўваходзяць вядомыя грамадскія дзеячы, прадстаўнікі рэлігійных канфесій і кіраўнікі рэгіянальных структур[4]:
- Намеснікі старшыні
- Марына Васілеўская (Герой Беларусі, касманаўт) — па гуманітарным супрацоўніцтве і грамадскай дзейнасці;
- Вячаслаў Навіцкі — па юрыдычных пытаннях;
- Андрэй Балабін — па міжнароднай дзейнасці;
- Георгій Козел — па агульных пытаннях і сувязях з грамадскасцю.
- Прадстаўнікі канфесій
- Веніямін — мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі (БПЦ);
- Іосіф Станеўскі — мітрапаліт Мінска-Магілёўскі (РКК);
- Абу-Бекір Шабановіч — муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання;
- Артур Ліўшыц — старшыня Іўдзейскага рэлігійнага аб’яднання.
- Грамадскія дзеячы
- Алег Навіцкі — Герой Расійскай Федэрацыі, касманаўт;
- Аляксандр Багдановіч — алімпійскі чэмпіён, старшыня Федэрацыі хакея;
- Аляксандр Карлюкевіч — старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі;
- Глеб Отчык — старшыня Беларускага саюза мастакоў.
- Кіраўнікі рэгіянальных аддзяленняў
- Брэсцкае абласное — Лідзія Раманюк;
- Віцебскае абласное — Таццяна Туманава;
- Гомельскае абласное — Ілья Бяленькі;
- Гродзенскае абласное — Іван Калбаска;
- Магілёўскае абласное — Андрэй Нікіцін;
- Мінскае абласное — Алег Матусевіч;
- Мінскае гарадское — Дзмітрый Карані.
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]Кіраўнікамі арганізацыі ў розныя гады былі:
- 1972—1991 — Заір Ісакавіч Азгур, старшыня праўлення Беларускага аддзялення Савецкага фонду міру.
- 1991—2010 — Марат Фёдаравіч Ягораў, старшыня праўлення Беларускага фонду міру.
- 2010—2015 — Аляксандр Іванавіч Пасюкевіч.
- з 2015 — Максім Уладзіміравіч Місько.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д О фонде | Белорусский фонд мира (руск.). Белорусский фонд мира | Общественная организация (18 верасня 2015). Праверана 21 студзеня 2026.
- ↑ Контакты | Белорусский фонд мира (руск.). Белорусский фонд мира | Общественная организация (18 верасня 2015). Праверана 21 студзеня 2026.
- ↑ Сёмы дзень вайны. А што кажа Беларускі фонд міру? Эпічны дыялог . Наша Ніва (2 сакавіка 2022). Праверана 21 студзеня 2026.
- ↑ а б в Структура (руск.). Белорусский фонд мира. Праверана 21 студзеня 2026.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М. Ф. Ягораў. Беларускі фонд міру // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 349—350. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- fondmira.by — афіцыйны сайт Афіцыйны сайт Беларускага фонду міру