Беларускі фронт (1943)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Беларускі фронт, 1943)
Jump to navigation Jump to search
Беларускі фронт
Бел.Ф
Red Army Badge.svg
Эмблема УС
Гады існавання 20 кастрычніка 1943 года — 16 красавіка 1944 года
Краіна Сцяг СССР СССР
Уваходзіць у Узброеныя Сілы СССР
Удзел у Вялікая Айчынная вайна
Салдаты Беларускага фронту адпачываюць пасля бою падчас Вялікай Айчыннай вайны, 1 красавіка 1944 года.

Белару́скі фронтаператыўнае аб'яднанне Чырвонай арміі (РСЧА) УС СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Першае фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Фронт утвораны на заходнім напрамку 20 кастрычніка 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 16 кастрычніка 1943 года шляхам перайменавання Цэнтральнага фронту. У склад фронту ўвайшлі 3-я, 48-я, 50-я, 61-я, 63-я, 65-я арміі і 16-я паветраная армія. У далейшым у склад фронту ўваходзілі таксама 10-я21 лютага 1944 года) і 11-я23 кастрычніка) арміі.

Камандуючым прызначаны генерал арміі К. К. Ракасоўскі, членам Ваеннага савета — генерал-лейтэнант К. Ф. Цялегін, начальнікам штаба — генерал-палкоўнік М. С. Малінін.

За час існавання фронту яго войскі паспяхова правялі Гомельска-Рэчыцкую аперацыю і Калінкавіцка-Мазырскую аперацыю.

Зімой 1943/44 года на фронце праводзіўся няўдалы вопыт па рэарганізацыі стралковых палкоў (ліквідацыя батальёнага звяна).

24 лютага 1944 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 17 лютага 1944 года фронт скасаваны шляхам перайменавання ў 1-ы Беларускі фронт першага фарміравання.

Другое фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Фронт утвораны 5 красавіка 1944 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 2 красавіка 1944 года шляхам перайменавання 1-га Беларускага фронту першага фарміравання. У склад фронту ўвайшлі 3-я, 47-я, 48-я, 61-я, 69-я, 70-я арміі, 16-я паветраная армія і Дняпроўская ваенная флатылія.

Камандуючым прызначаны генерал арміі К. К. Ракасоўскі, членам Ваеннага савета — генерал-лейтэнант К. Ф. Цялегін, начальнікам штаба — генерал-палкоўнік М. С. Малінін.

Ужо 16 красавіка 1944 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 12 красавіка 1944 года фронт перайменаваны ў 1-ы Беларускі фронт другога фарміравання.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]