Белкамунпраект
Выгляд
(Пасля перасылкі з Беларускі інстытут праектавання аб’ектаў камунальнай гаспадаркі)
| Белкамунпраект | |
|---|---|
| | |
| Тып | праектны інстытут[d] |
| Заснаванне | 1968 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Сайт | bkp.by |
«Белкамунпраект» — праектная арганізацыя ў Мінску, якая размяшчаецца ў будынку па вуліцы Някрасава, 5.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Беларускі інстытут праектавання аб’ектаў камунальнай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. Створаны ў 1968 годзе. Да 1969 года Беларускі інстытут праектавання капітальнага рамонту жылых і грамадскіх будынкаў і будаўніцтва камунальных аб’ектаў. Асноўнымі кірункамі працы з’яўляліся: распрацоўка комплексных праектаў будаўніцтва і рэканструкцыі камунальных прадпрыемстваў, вытворчасцей, баз рамонтна-будаўнічых арганізацый, аб’ектаў добраўпарадкавання, зялёнага будаўніцтва, гарадскога электратранспарту, цеплазабеспячэння, водазабеспячэння, каналізацыі і іншых аб’ектаў гарадской гаспадаркі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Белкоммунпроект» // Минск: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — 467 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 3 верасня 2022.