Беларусы Германіі

Беларусы Германіі (ням.: Belarussen in Deutschland) — грамадзяне Германіі або асобы, якія пражываюць у Германіі, беларускага паходжання. Паводле перапісу 2015 года ў Германіі жылі 21 151 беларусаў.[1]
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У пачатку ХХ ст. у Германіі на сезонных заробках працавалі некалькі соцен тысяч беларусаў. У 1921 г. у Берліне было адкрыта сімвалічнае консульства БНР.[2] 12-16 студзеня 1925 года Другая Усебеларуская канферэнцыя адбылася ў Берліне, на якой было прынята рашэньне аб ліквідаваньні ўраду БНР.[3]
Са снежня 1939 года выдавалася ў Берліне газета Раніца. 19 чэрвеня 1941 года ў Берліне быў утвораны Беларускі нацыянальны цэнтр на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага камітэта самапомачы і Беларускага прадстаўніцтва.
Пасля капітуляцыі Германіі і захадаў па вяртанні прымусова вывезеных на радзіму ў лагерах для перамешчаных асоб апынулася недзе пад 50 тыс. тых, хто не пажадаў вяртацца ў Беларусь. У 1947—1950 гг. у выніку вялікага перасялення яны збольшага эмігравалі ў ЗША, Канаду, Аўстралію, часткова ў Брытанію, Францыю, Бельгію.[2] Беларускі ДП-лагер быў у прыватнасці ў Ватэнштэт, Міхэльсдорф, Мітэнвальд, Віндышбэргэрдорф, Остэргофэн, Бакнанг і Розенгайм.[4] Дзейнічала Беларуская гімназія імя Янкі Купалы і Беларускі нацыянальны камітэт у Рэгенсбургу.
З канца 1940-х гадоў горад Мюнхен стаў цэнтрам беларускай прысутнасці ў Германіі. У горадзе выдавалася газета «Бацькаўшчына», дзейнічала беларуская служба Радыё «Свабода», а таксама працаваў Інстытут вывучэння СССР.[5]
Новая эміграцыя пачалася з пачатку 1990-х. Сёння ў Германіі дзейнічае дзве арганізацыі беларусаў: «Згуртаваньне беларусаў у Нямеччыне» (старшыня — Язэп Паўловіч, Зіген) і «Зьвяз беларусаў Нямеччыны» (старшыня — Яўген Мурашка, Ландсхут).[2]
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Надзея Аляксандраўна Абрамава — пісьменніца, журналістка, адна з кіраўнікоў СБМ.
- Алег Леанідавіч Алкаеў(руск.) бел. — былы начальнік СІЗА № 1 (Мінск), аўтар кнігі «Расстрэльная каманда».
- Андрэй Бароўскі — кіраўнік дыпламатычнай місіі БНР у Берліне.
- Барбара Іванаўна Вержбаловіч — спявачка.
- Юліяна Вітан-Дубейкаўская — мастацтвазнаўца, педагог, мемуарыстка.
- Юрый Жывіца — грамадскі дзеяч, пісьменнік, журналіст.
- Людвіг Зарэчны — ваенна-палітычны дзеяч, паэт, святар.
- Хведар Ільяшэвіч — беларускі паэт, празаік, гісторык, грамадскі дзеяч.
- Мікалай Іназемцаў
- Сымон Кандыбовіч — дзяржаўны дзеяч, гісторык.
- Лявон Карась — журналіст, грамадскі дзеяч.
- Дзмітрый Касмовіч — палітычны і грамадcкі дзеяч, выдавец.
- Барыс Уладзіміравіч Кіт — грамадскі дзеяч, педагог, матэматык, фізік, канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі.
- Міхась Маскалік — каталіцкі святар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч
- Алесь Марговіч — журналіст, грамадскі дзеяч, выдавец.
- Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі — палітычны і нацыянальны дзеяч, пасол на Сейм Другой Рэчы Паспалітай.
- Уладзімір Салавей — святар усходняга абраду і рэлігійны дзеяч беларускага замежжа ў Заходняй Германіі.
- Павел Свірыд — грамадскі дзеяч, юрыст.
- Уладзімір Сенька — вайсковы дзеяч.
- Пётр Сыч — пісьменнік, мемуарыст.
- Павал Урбан — дзеяч беларускай эміграцыі, гісторык.
- Уладзімір Цвірка — дзеяч беларускай эміграцыі.
- Уладзімір Пятровіч Чапега — перакладчык.
- Мікола Шыла — грамадскі і культурны дзеяч, журналіст, рэдактар.
- Цімох Вострыкаў — ваенна-палітычны дзеяч, выдавец.
Зноскі
- ↑ Bundesamt. Anzahl der Ausländer in Deutschland nach Herkunftsland in den Jahren 2014 und 2015. Праверана 9 кастрычніка 2016.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Нямеччына — самая прыцягальная для імігрантаў краіна
- ↑ ПРАДСТАЎНІЦТВА БНР У НЯМЕЧЧЫНЕ
- ↑ МАТЭРЫЯЛЫ ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ Ў НЯМЕЧЧЫНЕ Ў 1939—1951 гадох
- ↑ Алег Гардзіенка «Беларускі Мюнхен»