Беларусы ў Кіеве
Беларусы ў Кіеве складаюць усяго 0,64 % ад агульнага нацыянальнага складу горада. Беларусы мелі сувязі з Кіевам яшчэ з часоў Кіеўскай Русі. Сёння ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Украіны ў Кіеве можна знайсці шмат беларускіх выданняў[1].
Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]
Раней каля Кіева было сяло Прадславіна, якое стала часткаю горада (паміж вуліцамі Фізкультуры, Вялікай Васількоўскай і Дзімітрава). Назва паселішча паходзіць ад імя дачкі Рагнеды і Уладзіміра. Як лічыцца, Рагнеда атрымала сяло ў падарунак па нараджэнні Прадславы[1].
У 1187 годзе мошчы Ефрасінні Полацкай былі перанесеныя ў Кіева-Пячорскую лаўру, дзе знаходзіліся да 1910 года, пакуль не былі вернутыя на Радзіму, у Полацк[1].
XVII стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]
У 1640-я гады Сімяон Полацкі навучаўся ў Кіева-магілянскім калегіюме. У апошнія месяцы жыцця Полацкі рыхтаваў да адкрыцця вышэйшую школу ў Маскве на ўзор гэтага калегіюма[1].
XIX стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]
У 1852 годзе малы Альгерд Абуховіч перанёс у Кіеве складаную на той час хірургічную аперацыю. У 1878 годзе Абуховіч зноў наведаў Кіеў[2].
У Кіеве вучыўся на інжынера-механіка Рамуальд Зянкевіч[2].
З 1879 года Дзмітрый Лапо вучыўся ў Кіеўскай гімназіі, некаторы час з’яўляўся старшынёй аб’яднанага камітэта рэвалюцыйных груп сярэдніх навучальных устаноў Кіева. Пазней паступіў на юрыдычны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. У 1885 годзе быў арыштаваны і сасланы[2].
У 1889 годзе Мітрафан Доўнар-Запольскі здаў экстэрнам экзамен на атэстат сталасці і паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт. Скончыў яго ў 1894 годзе. У 1888 годзе ў Кіеве ўбачыла свет першая кніга М. Доўнар-Запольскага «Белорусская свадьба и свадебные песни: Этнографический этюд»[2].
XX стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]
У 1904 годзе Зоська Верас паступіла ў прыватнае гандлёвае вучылішча ў Кіеве. У вучылішчы на шапірографе выдаваўся літаратурны часопіс «Подснежник», дзе і быў надрукаваны першы твор будучай пісьменніцы — прыродазнаўчы абразок «Каляндар вясны» (1907)[2].
У 1908 годзе беларускі дзеяч Сяргей Палуян пераехаў у Кіеў, дзе таксама супрацоўнічаў з тутэйшымі выданнямі[1]. У 1910 годзе, паводле афіцыйнай версіі, скончыў жыццё самагубствам. Быў пахаваны на Байкаўскіх могілках, але ягоная магіла была знішчаная ў міжваенны час, пайшоўшы пад забудову[1].
У 1908 годзе быў заснаваны Кіеўскі камерцыйны інстытут (бульвар Шаўчэнкі, 22/24). Сярод заснавальнікаў быў беларус Мітрафан Доўнар-Запольскі, які стаў кіраўніком інстытуту (1906; 1908—1917)[1]. Пераемнікам гэтай установы лічыцца Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт[1].
У 1913 годзе бібліятэка Храптовічаў была накіраваная на часовае захаванне ў бібліятэку Кіеўскага ўніверсітэта. Паводле жадання спадчынніка, бібліятэка з адкрыццём ВНУ на Радзіме павінная была быць вернутая туды, але гэтага так і не адбылося[1].
У 1917 годзе працавала ў Кіеве ў Саюзе гарадоў Паўліна Мядзёлка[2].
18 красавіка 1918 года Народны сакратарыят БНР звярнуўся з радыёграмай у Міністэрства замежных спраў УНР з прапановай найхутчэй стварыць камісію, сумесна з якой дэлегацыя па справах знешніх перамоў БНР змагла б дакладна ўстанавіць межы і замацаваць у асобнай дамове межы Рэспублік[3].
24 красавіка 1918 года Народны сакратарыят зацвердзіў статут і асабісты склад Беларускай гандлёвай палаты на Украіне, якую ўзначаліў Мітрафан Доўнар-Запольскі. Арганізацыя ўдзельнічала ў тавараабмене паміж БНР і УНР[3].
26 мая 1918 года Раман Скірмунт прыехаў у Кіеў у якасці надзвычайнага ўпаўнаважанага Рады БНР, каб пачаць перамовы з гетманам Скарападскім. 29 мая генеральнае консульства БНР у Кіеве ўзначаліў П. В. Трамповіч[3].
19 верасня надзвычайная беларуская дэлегацыя прыехала ў Кіеў дзеля развязання пытання аб афіцыйным прызнанні незалежнасці беларускай дзяржавы і стварэнні беларускага войска. 9 кастрычніка дэлегацыя была прынятая гетманам Скарападскім, які запэўніў яе ў хуткім прызнанні ім БНР. 4 лістапада беларускія дыпламаты, не дачакаўшыся прызнання, вярнуліся безвынікова ў Менск[3].
У 1919 годзе Кіеўскі ўніверсітэт скончыў будучы акадэмік АН БССР Сямён Вальфсон[2].
З 16 снежня 1926 года да 1930 года ў Кіеве існавала Беларускае зямляцтва пралетарскага студэнцтва.
У 1928 годзе Янка Купала ўпершыню наведаў Кіеў. Пазней ён там быў у сакавіку і маі 1939 года[2].
У 1939 годзе будучы беларускі пісьменнік Мікола Лобан паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт.
У 1944 годзе літаратуразнаўца Павел Ахрыменка закончыў Кіеўскі ўніверсітэт[2]. У тым жа годзе ў Кіеве (Багдана Хмяльніцкага, 52.) некалькі месяцаў жыў 13-гадовы Уладзімір Караткевіч з маці. У 1949 годзе ён вярнуўся ў Кіеў як студэнт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта[1]. Таксама ў баях пад Кіевам удзельнічаў беларускі літаратурны крытык Рыгор Бярозкін[2].
XXI стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2000 года на I-м з’ездзе ў г. Кіеве быў створаны Усеўкраінскі саюз беларусаў (УСБ)[4].
У 2009 годзе ў межах афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну быў адкрыты з ягоным удзелам Цэнтр беларускай мовы і культуры. У чэрвені 2013 года Цэнтру прысвоенае імя Уладзіміра Караткевіча[5].
У 2011 годзе ў Кіеве каля Пасольства Рэспублікі Беларусь па вуліцы Міхаіла Кацюбінскага быў усталяваны помнік Уладзіміру Караткевічу[5]. 29 сакавіка 2016 года быў адкрыты помнік беларусам, загінулым за Украіну ў вайне на Усходзе (Беларуская, 22). Афіцыйны беларускі бок на адкрыцці не быў прадстаўлены[6].
Падчас расійска-ўкраінскай вайны 2022 года для абароны незалежнасці Украіны, у прыватнасці абароны Кіева быў заснаваны Батальён імя Кастуся Каліноўскага, які пазней быў ператвораны ў полк. 13 сакавіка 2022 года у баях пад Кіевам загінуў намеснік камандзіра батальёна Аляксей Скобля.[7].
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Год | Беларусы | Адсотак |
---|---|---|
1897 | 2 797[8] | 1.129 % |
1919 | 5 400[9] | 0,99 % |
1926 | 5 436[10] | 1,06 % |
1939 | 9 594[11] | 1,13 % |
1959 | 13 187[12] | 1,19 % |
1970 | 17 521[13] | 1,07 % |
1989 | 25 274[14] | 0,98 % |
2001 | 16 549[15] | 0,64 % |
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і Алесь Лапо. Беларускі Кіеў // Будзьма беларусамі!. — 28.08.2014.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Алесь Карлюкевіч. Кіеў. Беларускія літаратурныя адрасы: некаторыя згадкі // Звязда. — 03.05.2021.
- ↑ а б в г У. Ладысеў. Да пытання беларуска-украінскіх узаемаадносін у перыяд станаўлення дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі . — 2008.
- ↑ О нас(руск.) // Всеукраинский союз белорусов. Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2021.
- ↑ а б Суайчыннікі // Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне.
- ↑ Яўген Васьковіч. У Кіеве адкрылі помнік, прысвечаны загінулым за Украіну беларусам // Бобруйский курьер. — Апр 1, 2016. Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2021.
- ↑ Смяротна паранены, застаўся прыкрываць сваіх. Хто такі беларус «Тур», забіты пад Кіевам
- ↑ Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. : [в 89 т., 119 кн.] / под ред. Н. А. Тройницкого. — Центр. стат. ком. М-ва внутр. дел, 1904. — Т. 16. — С. 198.
- ↑ Перепись г. Киева 16 марта 1919 г. = Перепис м. Киiва 16 березня 1919 р./ Киев. губ. стат. бюро ; [авт. предисл. Ал. Волков]. - Киев : [Б. и.] , 1920
- ↑ Всесоюзная перепись населения 1926 года. Национальный состав населения по регионам республик СССР
- ↑ Всесоюзная перепись населения 1939 г. Распределение городского и сельского населения областей союзных республик по национальности и полу
- ↑ Кабузан В. М. — «Украинцы в мире: динамика численности и расселения. 20-е годы XVIII века — 1989 год: формирование этнических и политических границ украинского этноса»
- ↑ Итоги Всесоюзной переписи населения 1970 года. Том IV — М., Статистика, 1973
- ↑ Державний комітет статистики України. Про кількість та склад населення міста Київ
- ↑ Національний склад регіонів України за даними перепису 2001 р.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. : [в 89 т., 119 кн.] / под ред. Н. А. Тройницкого. — Центр. стат. ком. М-ва внутр. дел, 1904. — Т. 16. — С. 198.
- Васілеўскі, Ю. Р. Беларускае зямляцтва пралетарскага студэнцтва / Ю. Р. Васілеўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 353—354.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Суайчыннікі // Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне.
- Алесь Лапо. Беларускі Кіеў // Будзьма беларусамі!. — 28.08.2014.
- Алесь Карлюкевіч. Кіеў. Беларускія літаратурныя адрасы: некаторыя згадкі // Звязда. — 03.05.2021.
- У. Ладысеў. Да пытання беларуска-украінскіх узаемаадносін у перыяд станаўлення дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі // Україна: культурна спадщина, національна свідомість, державність. — 2008. — С. 470-474.