Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг, які выкарыстоўваўся на Гульнях
Код МАК:BLR
НАК:Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь
'
Спартсмены 28 у 6 відах спорту
Сцяганосец Ганна Ніфантава
Ігнат Галавацюк
Медалі Золата
0
Срэбра
2
Бронза
0
Усяго
2
Удзел у летніх Алімпійскіх гульнях
1996  · 2000  · 2004  · 2008  · 2012  · 2016  · 2020
Удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях
1994  · 1998  · 2002  · 2006  · 2010  · 2014  · 2018  · 2022
Гл. таксама

Беларусь на XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года ў Пекіне прадстаўлялі 28 спартсменаў у 6 відах спорту (біятлон, гарналыжны спорт, канькабежны спорт, лыжныя гонкі, фігурнае катанне, фрыстайл)[1]. Па выніках спаборніцтваў нацыянальная каманда Беларусі заваявала 2 срэбныя медалі і размясцілася на 24-м месцы ў агульным медальным заліку, пры гэтым упершыню з часоў зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года беларускія атлеты не выйгралі залатых медалёў[2].

Прызёры[правіць | правіць зыходнік]

Медаль Спартсмен Від спорту Спаборніцтвы Дата
1 2 Срэбра Антон Смольскі біятлон біятлон індывідуальная гонка, мужчыны 8 лютага 2022
2 2 Срэбра Ганна Гуськова фрыстайл акрабатыка, жанчыны 14 лютага 2022

Склад зборнай[правіць | правіць зыходнік]

17 студзеня 2022 года выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі зацвердзіў склад спартыўнай дэлегацыі на гульні. Кваліфікацыйныя нарматывы выканалі 28 беларускіх атлетаў у 6 відах спорту[3][1]. Сцяганосцамі на цырымоніі адкрыцця былі канькабежцы Ігнат Галавацюк і Ганна Ніфантава[4], на цырымоніі закрыцця — Ігнат Галавацюк.

Биатлон Біятлон
  1. Дзінара Алімбекава
  2. Максім Варабей
  3. Алена Кручынкіна
  4. Мікіта Лабастаў
  5. Дзмітрый Лазоўскі
  6. Ірына Лешчанка
  7. Аліна Пільчук
  8. Антон Смольскі
  9. Ганна Сола
  10. Раман Ялётнаў
Гарналыжны спортГарналыжны спорт
  1. Марыя Шканава
Канькабежны спорт Канькабежны спорт
  1. Яўгенія Вараб’ёва
  2. Ігнат Галавацюк
  3. Марына Зуева
  4. Ганна Ніфантава
  5. Кацярына Слоева
Лыжныя гонкі Лыжныя гонкі
  1. Аляксандр Воранаў
  2. Анастасія Кірылава
  3. Ганна Каралёва
  4. Ягор Шпунтоў
Фігурнае катанне Фігурнае катанне
  1. Канстанцін Мілюкоў
  2. Вікторыя Сафонава
Фрыстайл Фрыстайл
  1. Станіслаў Гладчанка
  2. Максім Гусцік
  3. Ганна Гуськова
  4. Павел Дзік
  5. Ганна Дзяруга
  6. Макар Мітрафанаў

Вынікі спаборніцтваў[правіць | правіць зыходнік]

Біятлон[правіць | правіць зыходнік]

Большасць алімпійскіх ліцэнзій былі размеркаваны на падставе камбінацыі лепшых вынікаў выступлення краін у залік Кубка Нацый у рамках Кубка свету 2020/2021 і Кубка свету 2021/2022. Вынікі трох лепшых спартсменаў ад краіны ў шасці спрынтах, адной індывідуальнай гонцы, а таксама трох эстафетах, адной змяшанай эстафеты і адной адзіночнай змяшанай эстафеты складаліся, у выніку чаго сфармаваўся рэйтынг краін[5]. Па яго выніках мужчынская зборная заняла 7-е месца[6], а жаночая зборная 5-е месца[7], атрымаўшы права заявіць на гульні па 5 спартсменаў кожнага полу. Пры гэтым у адной дысцыпліне краіна магла выставіць не больш за чатырох біятланістаў[5].

Срэбны медаль Антона Смольскага ў індывідуальнай гонцы стаў першым алімпійскім медалём для мужчынскай зборнай Беларусі з 2010 года[2].

Мужчыны
Спаборніцтва Спартсмен Стральба Час Месца Адставанне
індывідуальная гонка Антон Смольскі 0+0+0+0 49:02.2 2 +14.8
Дзмітрый Лазоўскі 3+0+1+0 55:26.4 58 +6:39.0
Мікіта Лабастаў 1+2+0+1 54:29.7 47 +5:42.3
Максім Варабей 1+3+2+2 58:59.5 86 +10:12.1
гонка пераследвання Мікіта Лабастаў 3+0+1+2 45:42.0 45 +6:34.5
Антон Смольскі 1+1+3+1 42:48.2 14 +3:40.7
спрынт Антон Смольскі 0+1 25:12.9 10 +1:12.5
Дзмітрый Лазоўскі 0+3 27:22.9 78 +3:22.5
Мікіта Лабастаў 2+2 26:47.0 57 +2:46.6
Максім Варабей 3+1 27:10.4 71 +3:10.0
мас-старт Антон Смольскі 1+1+0+2 41:22.3 17 +3:07.9
эстафета 4×7,5 км Мікіта Лабастаў
Дзмітрый Лазоўскі
Максім Варабей
Антон Смольскі
2+11
0+2 0+1
0+0 0+2
0+0 2+3
0+3 0+0
1:21:49,2
19:41,8
40:25,7
1:01:39,5
1:21:49,2
8
3
3
8
8
Жанчыны
Спаборніцтва Спартсмен Стральба Час Месца Адставанне
індывідуальная гонка Дзінара Алімбекава 0+0+0+1 44:44.4 5 +31.7
Ганна Сола 3+2+1+1 50:35.9 54 +6:23.2
Ірына Лешчанка 1+1+1+1 49:10.3 41 +4:57.6
Алена Кручынкіна 0+3+0+1 49:56.8 48 +5:44.1
гонка пераследвання Дзінара Алімбекава 0+0+3+0 38:13.7 19 +3:26.8
Ганна Сола 1+1+1+0 36:45.8 4 +1:58.9
Ірына Лешчанка 0+0+0+2 38:16.9 20 +3:30.0
спрынт Дзінара Алімбекава 0+1 22:12.8 15 +1:28.5
Ганна Сола 1+3 22:36.4 26 +1:52.1
Ірына Лешчанка 2+1 23:32.5 60 +2:48.2
Алена Кручынкіна 1+3 24:10.1 70 +3:25.8
мас-старт Ганна Сола 2+2+1+3 41:57.2 12 +1:39.2
Дзінара Алімбекава 1+1+2+2 42:19.2 10 +2:01.2
эстафета 4×6 км Ірына Лешчанка
Дзінара Алімбекава
Алена Кручынкіна
Ганна Сола
5+16
0+0 0+2
0+0 1+3
0+3 3+3
0+2 1+3
1:16:34,4
17:51,9
36:51,8
57:39,5
1:16:34,4
13
11
11
14
13
+5:30,5
+27,5
+2:08,0
+4:30,3
+1:14,6
Змяшаная эстафета
Спаборніцтва Спартсмен Стральба Час Месца Адставанне
змяшаная эстафета

Дзінара Алімбекава
Ганна Сола
Мікіта Лабастаў
Антон Смольскі

2+14
0+1 0+1
0+3 2+3
0+0 0+2
0+2 0+2

1:08:00,2
17:49,8
19:05,0
15:32,8
15:32,6

6
3
6
6
6

+1:14,6
+31,2
+53,4
+47,2
+1:14,6

Каньковыя віды спорту[правіць | правіць зыходнік]

Канькабежны спорт[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя на гульні адбывалася па выніках першых чатырох этапаў Кубка свету[8]. Па іх выніках быў сфармаваны зводны кваліфікацыйны спіс[9], згодна з якім зборная Беларусі стала ўладальніцай 10 алімпійскіх ліцэнзій.

Мужчыны
Індывідуальныя гонкі
Спаборніцтва Спартсмен Вынік Месца Адставанне
500 метраў Ігнат Галавацюк 37.05 30 +2.73
1000 метраў Ігнат Галавацюк 1:08.63 6 +0.71
Мас-старт
Спаборніцтва Спартсмены Паўфінал Фінал
Забег Кругі Ачкі Час Месца Кругі Ачкі Час Месца
мас-старт Ігнат Галавацюк 2 16 - 7:53.59 13 завяршыў выступленне
Жанчыны
Індывідуальныя гонкі
Спаборніцтва Спартсмены Вынік Месца Адставанне
500 метраў Ганна Ніфантава 38.30 19 +1.26
1000 метраў Кацярына Слоева 1:16.83 21 +3.64
Ганна Ніфантава DNS
1500 метраў Кацярына Слоева 1:58,41 16 +5,13
Марына Зуева 1:59,82 23 +6,54
3000 метраў Марына Зуева 4:08,70 16 +11,7
5000 метраў Марына Зуева 7:02,91 9 +19,40
Мас-старт
Спаборніцтва Спартсмены Паўфінал Фінал
Забег Кругі Ачкі Час Месца Кругі Ачкі Час Месца
мас-старт Марына Зуева 1 16 2 8:31.54 8Q 16 4 8:20.10 7
Яўгенія Вараб’ёва 2 16 2 8:43.65 9 завяршыла выступленне
Камандная гонка
Спаборніцтва Спаборніцтва Чвэрцьфінал 3 Паўфінал Фінал D Месца
Сапернік

Вынік

Сапернік

Вынік

Сапернік

Вынік

камандная гонка Марына Зуева
Кацярына Слоева
Яўгенія Вараб’ёва
 Канада

3:02.00

завяршылі выступленне Малы 8
 Польшча

3:03.19

Фігурнае катанне[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія фігурысты выступалі на гульнях упершыню з 2006 года[2].

Большасць алімпійскіх ліцэнзій на гульні 2022 года былі размеркаваны па выніках выступленняў спартсменаў у рамках Чэмпіяната свету 2021 года[10]. Па яго выніках зборная Беларусі змагла заваяваць адну квоту ў мужчынскім адзіночным катанні[11]. Яшчэ адна квота ў жаночым адзіночным катанні была атрымана дзякуючы паспяховаму выступленню на адборачным спаборніцтве Nebelhorn Trophy[en], дзе трэба было трапіць у лік 3—6 наймацнейшых у залежнасці ад дысцыпліны[10]. Па выніках спаборніцтваў беларуская фігурыстка Вікторыя Сафонава заняла 3-е месца, пацвердзіўшы квоту[12].

Спаборніцтва Спартсмен Кароткая праграма Адвольная праграма Усяго
Сума

балаў

Месца Сума

балаў

Месца Сума

балаў

Месца
мужчынскае адзіночнае катанне Канстанцін Мілюкоў 78.49 21Q 78.54 20 142.24 20
жаночае адзіночнае катанне Вікторыя Сафонава 61.46 17Q 123.37 13 184.83 13

Лыжныя віды спорту[правіць | правіць зыходнік]

Гарналыжны спорт[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя спартсменаў ажыццяўлялася на падставе спецыяльнага кваліфікацыйнага рэйтынгу FIS станам на 16 студзеня 2022 года[13]. Пры гэтым НАК для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях мог выбраць толькі таго спартсмена, які ўвайшоў у топ-500 алімпійскага рэйтынгу ў сваёй дысцыпліне, і пры гэтым меў пэўную колькасць ачкоў згодна з кваліфікацыйнай табліцай. Краіны, якія не мелі ўдзельнікаў у ліку 500 наймацнейшых спартсменаў, маглі прэтэндаваць толькі на квоты катэгорыі B у тэхнічных дысцыплінах[13]. Па выніках кваліфікацыйнага адбору зборная Беларусі заваявала па адной квоце ў мужчын і жанчын, але ад квоты ў мужчынскіх спаборніцтвах адмовілася[14].

Спаборніцтва Спартсмены Скорасны спуск
(1 спуск)
Слалам
(2 спуск)
Усяго Месца Адставанне
Час Месца Час Месца
слалам Марыя Шканава 54,79 25 53,10 11 1:47.89 20 +2.91

Лыжныя гонкі[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя спартсменаў для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях ажыццяўлялася на падставе спецыяльнага кваліфікацыйнага рэйтынгу FIS станам на 16 студзеня 2022 года[15]. Для атрымання алімпійскай ліцэнзіі катэгорыі «A» спартсменам неабходна было набраць пэўную колькасць ачкоў згодна з кваліфікацыйнай табліцай. Пры гэтым кожны НАК можа заявіць на Гульні 1 мужчыну і 1 жанчыну, калі яны выканалі кваліфікацыйны крытэрый «B», па якім яны змогуць прыняць удзел у спрынце і гонках на 10 км для жанчын або 15 км для мужчын. Па выніках кваліфікацыйнага адбору зборная Беларусі заваявала 4 алімпійскія ліцэнзіі, па 2 у мужчын і жанчын[16].

Спартсмен Спаборніцтва Класічны Фрыстайл Фінал
Час Месца Час Месца Час Адставанне Месца
Ягор Шпунтоў 15 км класічны стыль x 44:05.2 +6:10.4 68
Аляксандр Воранаў x DNS -
Спартсмен Спаборніцтва Кваліфікацыя Чвэрцьфінал Паўфінал Фінал
Час Месца Час Месца Час Месца Час Месца
Ягор Шпунтоў
спрынт
(мужчыны)
3:02.17 53 не ўдзельнічаў
Аляксандр Воранаў DNS не ўдзельнічаў

Фрыстайл[правіць | правіць зыходнік]

У параўнанні з мінулымі гульнямі ў праграму былі ўнесены змены. Дададзены спаборніцтвы ў біг-эйры сярод мужчын і жанчын, а таксама змешаныя камандныя спаборніцтвы ў акрабатыцы[17]. Кваліфікацыя спартсменаў ажыццяўлялася на падставе спецыяльнага кваліфікацыйнага рэйтынгу FIS станам на 16 студзеня 2022 года[18]. Па выніках кваліфікацыйнага адбору зборная Беларусі заваявала 6 алімпійскіх ліцэнзій у акрабатыцы, а пасля пераразмеркавання квот атрымала яшчэ 1 квоту ў жаночых спаборніцтвах па акрабатыцы[19].

Ганна Гуськова, якая заняла другое месца ў акрабатыцы, стала другой у гісторыі беларускага фрыстайлу спартсменкай — двухразовай прызёркай Алімпійскіх гульняў (пасля Аляксея Грышына)[2].

Мужчыны
Акрабатыка
Спаборніцтва Спартсмены Кваліфікацыя 1 Кваліфікацыя 2 Фінал 1 Фінал 2 Фінал 3 Выніковае

месца

Ачкі Месца Ачкі Месца Ачкі Месца Ачкі Месца Ачкі Месца
Акрабатыка Станіслаў Гладчанка 115.49 10 107.69 6 116.29 11 не ўдзельнічаў 11
Максім Гусцік 109.74 16 97.20 14 не ўдзельнічаў
Павел Дзік 106.20 18 81.45 16 не ўдзельнічаў
Макар Мітрафанаў DNS не ўдзельнічаў
Жанчыны
Акрабатыка
Спаборніцтва Спартсмены Кваліфікацыя 1 Кваліфікацыя 2 Фінал 1 Фінал 2 Выніковае

месца

Ачкі Месца Ачкі Месца Ачкі Месца Ачкі Месца
Акрабатыка Ганна Гуськова 92.00 6 DNS 92.00 6 107.95 2 2
Анастасія Андрыянава 81.58 11 DNS 70.11 12 не ўдзельнічала 12
Ганна Дзяруга 58.59 24 не ўдзельнічала
Змяшаная каманда
Спаборніцтва Спартсмены Фінал 1 Фінал 2
Ачкі Месца Ачкі Месца
змяшаная каманда Ганна Гуськова
Станіслаў Гладчанка
Максім Гусцік
273.67 6 не ўдзельнічалі

Зноскі

  1. а б Зацверджаны склад дэлегацыі на Алімпійскія гульні ў Пекіне // Звязда, 17 студзеня 2022.
  2. а б в г На паражэннях вучацца, а поспехамі натхняюцца. Падводзім вынікі Алімпійскіх гульняў // Звязда, 21 лютага 2022
  3. Исполком НОК. Утвержден состав делегации на зимние Игры в Пекин (руск.) (17 студзеня 2022). Праверана 20 студзеня 2022.
  4. Урачыстая цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў прайшла ў Пекіне Архівавана 9 лютага 2022. // Звязда, 4 лютага 2022.
  5. а б Qualification Systems for XXIV Olympic Winter Games, Beijing 2022 (Biathlon) (англ.). Міжнародны саюз біятланістаў (9 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2021. Праверана 1 студзеня 2021.
  6. Quota allocation list men. Міжнародны саюз біятланістаў. Праверана 17 студзеня 2022.
  7. Quota allocation list women. Міжнародны саюз біятланістаў. Праверана 17 студзеня 2022.
  8. Qualification Systems XXIV Olympic Winter Games, Beijing 2022 (Speed Skating) (англ.). Міжнародны саюз канькабежцаў (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 1 студзеня 2021.
  9. Communication No. 2449 (англ.). Міжнародны саюз канькабежцаў (22 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2021. Праверана 1 студзеня 2021.
  10. а б Qualification Systems for XXIV Olympic Winter Games, Beijing 2022 (Figure skating) (англ.). Міжнародны саюз канькабежцаў (4 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2021. Праверана 1 студзеня 2021.
  11. Communication No. 2428 (англ.). Міжнародны саюз канькабежцаў (28 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2021. Праверана 1 студзеня 2021.
  12. Nebelhorn Trophy 2021. Ladies. Result (англ.). Міжнародны саюз канькабежцаў (25 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 1 студзеня 2022.
  13. а б Qualification Systems for XXIV Olympic Winter Games, Beijing 2022 (Alpine Skiing) (англ.). Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту (23 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 1 студзеня 2021.
  14. Alpine Skiing Quotas List for Olympic Winter Games 2022 (англ.). Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту (17 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 17 студзеня 2022.
  15. Qualification Systems for XXIV Olympic Winter Games, Beijing 2022 (Cross Country Skiing) (англ.). Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту (26 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2021. Праверана 1 студзеня 2022.
  16. Cross-Country Quotas List for Olympic Winter Games 2022 (англ.). Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту (17 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2021. Праверана 17 студзеня 2022.
  17. Future Games sports programmes full of passion and excitement (англ.). Міжнародны алімпійскі камітэт (18 ліпеня 2018). Праверана 1 студзеня 2022.
  18. Qualification Systems for XXIV Olympic Winter Games, Beijing 2022 (Freestyle Skiing) (англ.). Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту (23 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2021. Праверана 1 студзеня 2022.
  19. Freestyle & Freeski Quotas List for Olympic Winter Games 2022 (англ.). Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту (17 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2021. Праверана 17 студзеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]