Беларусь (гасцініца, Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларусь
Гасцініца «Беларусь».JPEG
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1987
Колькасць паверхаў 22
Архітэктар Леў Мікалаевіч Пагарэлаў
SkyscraperPage 25679
Сайт hotel-belarus.com

Гасцініца «Беларусь» размешчана ў Мінску на вул. Старажоўскай, на ўзгорку левага берега р. Свіслач. Добра ўпісваецца ў ансамбль забудовы праспекта Машэрава. Пабудавана ў 1987 г. (архітэктар Л. Пагарэлаў, Л. Кустова[1]).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вышынны 22-павярховы трохпялёсткавы ў сячэнні будынак, разлічаны на 1000 месцаў. Дойлідства заснаванае на рытме прамавугольных аконных праёмаў і навясных тонкіх пілонаў. Тарцы крылаў маюць пластычнае У-падобнае завяршэнне і вертыкальную стужку балконаў. З боку галоўнага ўваходу выступае аднапавярховы аб'ём вестыбюля і фае. Планіроўка тыпавога паверха радыяльная: ад цэнтральнай ліфтавай группы разыходзяцца тры калідоры з двухбаковым размяшчэннем нумароў. Каля ліфтавай групы і ў тарцах двух крылаў міжпаверхавыя лесвіцы. На дваццаць другім паверсе — кафэ.

Ад атэльнага корпуса ў бок праспекта Машэрава (былая Паркавая магістраль) выступае самастойнае двухпавярховае крыло з круглым у плане блокам рэстарану, завершаным цыліндрычным светлавым ліхтаром.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)