Беларусь 3

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларусь 3
Тэлеканал «Беларусь-3»
Выява лагатыпа
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Фармат выявы 16:9
Дата пачатку вяшчання 8 лютага 2013
Заснавальнік «Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь»
Уладальнік «Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь»
Кіраўнікі Віктар Маючы, генеральны дырэктар
Роднасныя каналы Сцяг Беларусі Беларусь 1
Сцяг Беларусі Беларусь 2
Сцяг Беларусі Беларусь-ТБ
Сцяг Беларусі НТБ-Беларусь
Слоган Каб любіць Беларусь!
Сайт 3belarus.by

«Беларусь-3» — культурна-асветніцкі тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі, першы лічбавы тэлеканал Беларусі. Вяшчае на дзвюх мовах — беларускай і рускай. Пачаў вяшчанне 8 лютага 2013 года. Мэта тэлеканала — забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны.

Эфірнай дамінантай будных дзён з’яўляецца тэматычная падборка відавых фільмаў пад назвай «Мая Беларусь», якая ўключае найлепшыя ўзоры кіна- і тэлевізійнай дакументалістыкі. На працягу эфірнага дня транслююцца праграмы, аб’яднаныя ў рубрыкі: «Тэатр», «Кіно», «Літаратура», «Музыка», «Асобы», «Гісторыя», «Каляровы свет», «Прырода», «Традыцыі», «Дойлідства», «Навука», «Музеі».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэлеканал пачаў сваё вяшчанне 8 лютага 2013 года а 7:50 паказам Гімна Рэспублікі Беларусь, далей эфір працягнуў дакументальны фільм АТН «Горацкія пацехі» з цыклу «Зямля беларуская».

Тэлеканал «Беларусь 3» — транслюецца ў якасці восьмага слота ў складзе першага мультыплекса, у бясплатным пакеце лічбавых тэлевізійных праграм.

Перадачы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Святло далекай зоркi»
  • «Калыханка»
  • «Размаўляем па-беларуску»
  • «Навiны культуры»
  • «Гэты дзень»
  • «Навукаманiя»
  • «Легенды кiно»
  • «Час кiно»
  • «Апошнi дзень»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]