Беларус (клуб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Беларус, клуб)

«Беларус» — клуб рабочых-беларусаў у Маскве ў 1919 г. Адкрыты 23 лютага 1919 г. культурна-асветным аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыята і Маскоўскай беларускай секцыяй РКП(б).

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

Правядзенне палітычнай і культурна-асветніцкай работы сярод беларусаў, падрыхтоўка кадраў для работы на Беларусі.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У арганізацым і дзейнасці клуба ўдзельнічалі А. Бурбіс, А. Грыневіч, Я. Дыла, П. Каравайчык, І. Мазур, Ф. Турук, Я. Хлябцэвіч і інш. Меў бібліятэку з чытальняй. У снежні пераўтвораны ў літоўска-беларускі клуб, які дзейнічаў у 1920 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Борьба за Советскую власть в Белоруссии, 1918 — 1920 гг.: Сборник документов и материалов. Т. 2. — Мн., 1971. — С. 243 — 245.
  • Скалабан, В. У. «Беларус» / В. У. Скалабан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. – С. 345. — ISBN 5-85700-074-2.