Перайсці да зместу

Беларус (альманах)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Беларус»
Альманах «Беларус» (2007).
Тып часопіс
Мова беларуская

Альманах «Беларус» — літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус». Змяшчаць свае творы ў альманаху могуць толькі тыя аўтары, якія пастаянна пражываюць па-за межамі Беларусі. Галоўным рэдактарам і ўкладальнікам з’яўляецца Марат Клакоцкі, рэдактар газеты «Беларус» у 2003—2010 гадах.

У альманаху за 2007 год на амаль 200 старонках часопісу змешчаныя творы 18 аўтараў з 9 краін свету.

Сярод аўтараў: Ніна Аксёнчык, Віталь Воранаў, Яна Літвінава, Макс Шчур (Чэхія), Станіслаў Бабкевіч (Латвія), Ірына Варабей, Пётра Мурзёнак (Канада), Зміцер Давыдзенка (Масква, Расія), Віталь Зайка, Сяржук Сокалаў-Воюш (Нью-Ёрк, ЗША), Янка Запруднік, Вольга Прысмыцкая (Нью-Джэрсі, ЗША), Антось Зелянкоўскі (Фларыда, ЗША), Віктар Кавалеўскі (Аўстралія), Пятрусь Капчык, Іна Снарская (Украіна), Анатоль Маўчун (Польшча).

У альманаху за 2008 год на 205 старонках часопісу змешчаныя творы 19 беларускамоўных аўтараў з 9 краін свету.

Сярод аўтараў: Станіслаў Бабкевіч, Лявон Баравы, Уладзімір Блюднік, Ірына Варабей, Віталь Воранаў, Юрый Гіль, Зміцер Давыдзенка, Віталь Зайка, Віктар Кавалеўскі, Людміла Карайчэнцава, Павел Касцюкевіч, Ілля Куніцкі, Анатоль Маўчун, Пётр С. Мурзёнак, Пётр П. Мурзёнак, Юрый Пелюшонак, Сяржук Сокалаў-Воюш, Антось Тадароўскі, Макс Шчур.

У альманаху за 2009 год на 280 старонках часопісу змешчаныя творы 23 беларускамоўных аўтараў з 9 краін свету.

Сярод аўтараў: Георгі Аскерка, Станіслаў Бабкевіч, Лявон Баравы, Уладзімір Блюднік, Ірына Варабей, Віталь Воранаў, Зміцер Давыдзенка, Барыс Данілюк, Юрый Жвалікоўскі Віталь Зайка, Віктар Кавалеўскі, Віялета Кавалёва, Людміла Карайчэнцава, Цімох Ліякумовіч, Алег Мінкін, Пётр С. Мурзёнак, Пётр П. Мурзёнак, Сяржук Сокалаў-Воюш, Аляксандр Тарановіч, Юрась Шамецька, Макс Шчур, Валянціна Якімовіч, а таксама Брайтан-Бруклінскі Вядзьмак.

У альманаху за 2010 год на 282 старонках часопісу змешчаныя творы 24 беларускамоўных аўтараў з 10 краін свету.

Сярод аўтараў: Аляксей Арцёмаў, Лявон Баравы, Аляксандр Баршчэўскі, Ірына Варабей, Віталь Воранаў, Зміцер Давыдзенка, Барыс Данілюк, Віталь Зайка, Янка Запруднік, Віктар Кавалеўскі, Віялета Кавалёва, Якуб Лапатка, Цімох Ліякумовіч, Анатоль Маўчун, Алег Мінкін, Пётр С. Мурзёнак, Вольга Прысмыцкая, Эмігідыюш Рыжы, Іна Снарская, Сяржук Сокалаў-Воюш, Аляксандр Тарановіч, Дзмітрый Шатыловіч, Макс Шчур, Валянціна Якімовіч.

У альманаху за 2011 год на 240 старонках часопісу змешчаныя творы 19 беларускамоўных аўтараў з 10 краін свету.

Сярод аўтараў: Лявон Баравы, Ірына Варабей, Віталь Воранаў, Зміцер Давыдзенка, Юрый Жвалікоўскі, Віталь Зайка, Віктар Кавалеўскі, Аліна Кузьміч, Якуб Лапатка, Цімох Ліякумовіч, Анатоль Маўчун, Эмігідыюш Рыжы, Міхась Скіба, Іна Снарская, Сяржук Сокалаў-Воюш, Аляксандр Тарановіч, Юрась Шамецька, Макс Шчур, Валянціна Якімовіч.

У альманаху за 2012 год на 331 старонках часопісу змешчаныя творы 24 беларускамоўных аўтараў з 10 краін свету.

Сярод аўтараў: Аляксей Арцёмаў, Лявон Баравы, Ірына Варабей, Сяргей Вітушка, Віталь Воранаў, Зміцер Давыдзенка, Віталь Зайка, Віктар Кавалеўскі, Людміла Карайчэнцэва, Якуб Лапатка, Цімох Ліякумовіч, Анатоль Маўчун, Алег Мінкін, Пётр С. Мурзёнак, Пётр Пятровіч Мурзёнак, Эмігідыюш Рыжы, Таццяна Саланко, Іна Снарская, Сяржук Сокалаў-Воюш, Аляксандр Тарановіч, Юрась Шамецька, Дзмітрый Шатыловіч, Макс Шчур, Валянціна Якімовіч.