Беларус (карціна)
| | ||
| Ілья Рэпін | ||
| Беларус. 1892 | ||
| Белорус | ||
| Матэрыял | Палатно | |
|---|---|---|
| Тэхніка | алей | |
| Памеры | 102 × 71,5 см | |
| Дзяржаўны Рускі музей, Расія | ||
| (інв. Ж-4009) | ||
Беларус — карціна Ільі Яфімавіча Рэпіна, напісаная алеем у 1892 годзе ў Здраўнёве.
Перадгісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]У суседняй са Здраўнёва вёсцы Сахарава жыла шматдзетная сям’я. Старэйшага сына звалі Сідарам. У дзяцінстве ён захварэў, на твары выступілі нарывы, якія не ўдавалася вылечыць. Маці Сідара пасля наведвання мясцовай знахаркі намазала сынаў твар ртуццю. Відавочна, ад пары ядавітага метала хлопец аслеп. У 1892 годзе, прыкладна праз 10 год, зрок без аніякага лячэння вярнуўся. Гэтая гісторыя разышлася па ваколіцах. Рэпін захацеў пабачыць Сідара.[1]
Гісторыя стварэння і далейшы лёс
[правіць | правіць зыходнік]Карціна напісана летам 1892 года за тры дні.
Рэпін пісаў пра сваю мадэль:
| За ракой, насупраць нас, жыў селянін Сідар Шавура, ён пазіраваў мне, стоячы на паветры перад акном маёй майстэрні. Шавуры - сям'я з некалькіх братоў і сясцёр. Сідар, як старэйшы брат, ўспадкаваў старшынство пасля смерці бацькі; дом жа быў заможны, прыстойны ... са слоў меншага брата, Сідар ведаў на памяць шмат вершаў Лермантава, Пушкіна і гучна з пачуццём спяваў іх нават у поле і па дарозе[2] |
.
На сённяшні дзень карціна захоўваецца ў Рускім музеі Санкт-Пецярбурга.
Карціна на паштовай марцы
[правіць | правіць зыходнік]
31 кастрычніка 1994 года Белпошта выпусціла марку-счэпку з выявай карціны наміналам 1000х2 беларускіх рублёў. № маркі каталога Рэспубліцы Беларусь — 82-82[3], № каталога Michel 76-77.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ А. М. Падліпскі. Здраўнёва: тут жыў І. Я. Рэпін. Мн, «Полымя», 1995, С.10
- ↑ Шишанов В. А. К истории коллекции работ Репина в Витебском областном краеведческом музее
- ↑ Каталог Белпошты Архівавана 31 кастрычніка 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпін назваў Мураўёва-Вешальніка «агідным гноем» і іншыя малавядомыя факты пра мастака, яго віцебскі перыяд ды як ён «мацаў» беларусаў . Наша Ніва (9 чэрвеня 2024). Праверана 10 чэрвеня 2024.