Беластоцкае ваяводства (1944—1975)
| Беластоцкае ваяводства | |
|---|---|
| Краіна | |
| Уваходзіць у | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Дата ўтварэння | 22 жніўня 1944 |
| Дата скасавання | 1 чэрвеня 1975 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
|
|
|
Беластоцкае ваяводства (польск.: Województwo białostockie) — адно з ваяводстваў, якія існавалі ў Польшчы ў 1944—1975 гадах. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Беласток.
Утворана 22 жніўня 1944 года пастановай Польскага камітэта нацыянальнага вызвалення ад 21 жніўня 1944 года аб парадку прызначэння органаў агульнага кіравання першай і другой інстанцыі шляхам аднаўлення даваеннага Беластоцкага ваяводства.
На падставе дамовы паміж Польшчай і СССР аб польска-савецкай дзяржаўнай мяжы ад 16 жніўня 1945 года са складу ваяводства была вылучана ўсходняя частка, якая ахоплівала большую частку былых Гродзенскага і Ваўкавыскага паветаў, а таксама частку Сакольскага і Аўгустоўскага паветаў, якая ў выніку засталася пад савецкай юрыстыкцыяй у складзе БССР.