Беластоцкае часовае генерал-губернатарства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беластоцкае часовае генерал-губернатарства — часовае генерал-губернатарства ў Расійскай Імперыі, якое існавала ў 19051907 гг. у час рэвалюцыі 1905—1907 гадоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Неабходнасць стварэння часовага генерал-губернатарства была выклікана ростам грамадскай напружанасці ў час рэвалюцыі 1905—1907 гадоў і верагоднасцю разбуральных выступленняў насельніцтва ў Беластоку і павеце. У тыя часы Беласток быў даволі вялікім цэнтрам для статуса павятовага горада — каля 80 тысяч жыхароў, палову з якіх складалі яўрэі. У горадзе мелася да 150 фабрык і заводаў, на якіх вырабляліся скуры, воўна і сукно, а рабочыя былі вельмі актыўнай праслойкай, зрабіўшай Беласток значным цэнтрам рэвалюцыйных і анархісцкіх арганізацый, у тым ліку Бунда. Акрамя таго, рэвалюцыйныя арганізацыі і атрады яўрэйскай самаабароны мелі шмат зброі, якую выкарыстоўвалі як супраць чыноўнікаў і ўрадавых войскаў, так і ў барацьбе паміж сабой. У 1905 г. у сувязі з мітынгамі, беспарадкамі, тэрарыстычнымі актамі (у тым ліку, супраць мясцовай паліцыі і рэлігійных працэсій), сутычкамі паміж яўрэямі і чарнасоценцамі было ўведзена ваеннае становішча і, адпаведна, створана часовае генерал-губернатарства.

Улада беластоцкага часовага генерал-губернатара («часовага генерал-губернатара Беластока і павета») распаўсюджвалася на Беласток і акругу. У Беласток былі сцягнуты з лагераў (якія знаходзіліся ў 2-3 кіламетрах ад горада) 61-ы Уладзімірскі, 64-ы Казанскі і 63-ы Угліцкі палкі[1], а таксама Харкаўскія і Марыупальскія драгуны, эскадрон данскіх казакоў і рота з крэпасці Асавец, прывезены кулямёты. На пасаду часовага генерал-губернатара быў прызначаны генерал-лейтэнант Іван Венядзіктавіч Багаеўскі, начальнік 16-й пяхотнай дывізіі ў Беластоку, якому, аднак, не ўдалося прадухіліць 1-3 чэрвеня 1906 г. маштабны пагром яўрэяў у Беластоку — пасля забойства ў горадзе 28 мая 1906 г. яўрэйскімі анархістамі беластоцкага паліцмейстара Паўла Паўлавіча Дзергачова (1866—1906). Беластоцкі пагром выклікаў напады атрадаў яўрэйскай самаабароны ў адказ. У Беласток 2 чэрвеня 1906 г. прыехаў гродзенскі губернатар (1906—1906) Уладзімір Канстанцінавіч Кістэр і склікаў лідараў яўрэйскай суполкі, каб паўплываць на ўсталяванне спакою, аднак рост напружанасці ў горадзе працягваўся.

На змену Багаеўскаму новым беластоцкім часовым генерал-губернатарам быў прызначаны генерал-лейтэнант Эдмунд Карлавіч фон Бадэр (1843—пасля 1907), начальнік беластоцкага гарнізона — начальнік 4-й кавалерыйскай дывізіі ў Беластоку. Генерал-губернатар фон Бадэр адыграў прыкметную ролю ў спыненні яўрэйскіх пагромаў і недапушчэнні пагромаў яўрэямі хрысціян, бо яўрэі адкрыта заяўлялі аб плануемай помсце за смерць людзей: патрулямі ўрадавых войск былі ацэплены дамы і вуліцы; рабілася пальба на правакацыі з боку натоўпа ці адзінак; пад абарону войск браліся як мірныя іудзеі, так і мірныя хрысціяне. Напады, кіданне бомб і сутычкі былі і ў павеце — вёсках Фаставе, Грыневічах, Старасельцах, Зялёным і інш. Шпіталі былі перапоўнены параненымі. Генерал-губернатар кантраляваў, каб медыцынскую дапамогу аказвалі як іудзейскім, так і хрысціянскім пацярпелым.

Беластоцкае часовае генерал-губернатарства было скасавана ў 1907 г. у сувязі са стабілізацыяй сітуацыі ў Беластоку і акрузе.

Спіс беластоцкіх часовых генерал-губернатараў[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 61-ы Уладзімірскі, 64-ы Казанскі і 63-ы Угліцкі палкі былі складовымі часткамі 16-й пяхотнай дывізіі — пяхотнага злучэння ў складзе 6-га армейскага корпуса Расійскай імперыі. Штабам дывізіі быў Беласток.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Большакова, О.В. Российская империя: система управления. Современная зарубежная историография: аналитический обзор / О.В. Большакова ; Центр социал. науч.-информ. исслед. Отд. отеч. и зарубеж. истории; Отв. ред. В.М. Шевырин. — М., 2003. — 92 с. [1]
  • Лысенко, Л.М. Губернаторы и генерал-губернаторы Российской империи (XVIII – начало XX века) / Л.М. Лысенко. — М. : МПГУ, 2001. — 2-е изд. — 358 с.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]