Беластоцкая вобласць (Расійская імперыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беластоцкая вобласць частка тэрыторыі Рэчы Паспалітай, якая ў 1795 адышла да Прусіі, a паводле Тыльзіцкага міру (1807) перададзена Расійскай імперыі. Царскім указам ад 13.7.1808 атрымала назву Беластоцкая вобласць з цэнтрам y г. Беласток і падзелена на 4 паветы: Беластоцкі, Бельскі, Сакольскі і Драгічынскі. Пл. 7742 кв. вярсты, нас. 278 937 чал. (1835). У 1842 скасавана, тэрыторыя далучана да Гродзенскай губерні; Драгічынскі павет увайшоў y склад Бельскага павета.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).