Беластоцкі павет (Расійская імперыя)
Беластоцкі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у | Гродзенская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Беласток | ||
Дата ўтварэння | 1808 | ||
Дата скасавання | 1919 | ||
Насельніцтва (1897) | 210 132 | ||
Плошча | 2 904 км² | ||
Беластоцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беластоцкай вобласці і Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, якая існавала ў 1808—1919 гадах. Цэнтр — г. Беласток.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны ў 1808 годзе ў складзе Беластоцкай вобласці, з 1842 года ў Гродзенскай губерні. У Першую сусветную вайну акупіраваны германскімі войскамі. Уваходзіў у склад Обер-Ост, дзе падзяляўся на сельскі і гараскі паветы і ўваходзіў у акругу Беласток—Гродна[1].
У складзе павета былі заштатныя гарады Гонёндз, Кнышын, Сураж, крэпасць Асавец і 6 мястэчак: Гарадок, Заблудава, Супрасль, Трасцяны, Харошч і Ясянаўка.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. 34,0 % насельніцтва складалі палякі, 28,3% — яўрэі, 26,1% — беларусы, 6,7 % — рускія, 3,6% — немцы[2].
Воласці павета
[правіць | правіць зыходнік]1897 г.
[правіць | правіць зыходнік]- Абрубніцкая
- Беластоцкая
- Гарадоцкая
- Дайлідская
- Заблудаўская
- Завыкаўская
- Крыпнянская
- Міхайлоўская
- Прытулянская
- Харошчаўская
- Юхнавецкая
- Ясвільская
Ураднікі павета
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Das Land Ober Ost: Deutsche Arbeit in den Verwaltungsgebieten Kurland, Litauen und Bialystok-Grodno. — Stuttgart — Berlin, 1917. — S. 432.
- ↑ Труды Комиссии по изучению племенного состава населения СССР и сопредельных стран / Академия наук СССР. Т. 20. — Ленинград: Издательство Академии наук СССР, 1930. — С. 96.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Камінскі, М. І. Беластоцкі павет / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 491—492. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.