Белая вежа (Салонікі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Белая вежа
Salonica White Tower.jpg
Заснаваны XIII стагоддзе
Месцазнаходжанне Салонікі
Наведвальнікі
lpth.org
Commons-logo.svg Белая вежа на Вікісховішчы

Белая вежа ў Салоніках (грэч.: Λευκός Πύργος, турэцк.: Beyaz Kule) – помнік архітэктуры і музей у прыбярэжным раёне горада Салонікі, Грэцыя. Вежа, хоць і называецца «белай», мае колер буйвалавай скуры. Яна знаходзіцца на вуліцы Перамогі (οδος Νικις) на беразе заліва Тэрмаікас(руск.) бел. Эгейскага мора. У ёй знаходзіцца музей Візантыі, яна з'яўляецца адной з галоўных славутасцяў горада. Паблізу ад Белай вежы размешчаны атэль Македонія Палас(руск.) бел..

Першапачаткова пабудаваная туркамі як абарончае збудаванне, Белая вежа стала сумна вядомай турмой і месцам масавых пакаранняў смерцю. Яна была істотным чынам рэканструявана і пабелена пасля таго, як у 1912 годзе горад перайшоў пад уладу Грэцыі. Былая «Крывавая вежа» ператварылася ў «Белую вежу», якую мы ведаем сёння. Яна стала сімвалам горада, а таксама сімвалам грэчаскага суверэнітэту Македоніі.

Архітэктурныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Белая вежа ў 1912. Бачная абрамляючая вежу каміза, знесеная ў тым жа годзе.

Белая вежа мае форму цыліндра дыяметрам 23 метра, вышынёй 27 метраў. На вяршыні вежы маецца вежка дыяметрам 12 метраў, вышынёй 6 метраў. Доступ да некаторых амбразураў знешняй сцяны ажыццяўляецца са спіралепадобнага пандуса, да астатніх – з цэнтральнай залы на кожным з шасці паверхаў. На даху верхняй вежкі размешчана пляцоўка дыяметрам 10 метраў. Вакол вежкі – пляцоўка шырынёй каля 5 метраў.

На працягу часу вежа была карэнным чынам рэканструявана. Згодна з раннімі малюнкамі, дах вежы была конусападобным, гэтак жа як у крэпасцях Ёдзікюле(руск.) бел. і Румеліхісар(руск.) бел. у Стамбуле. Аж да 1917 года ля падножжа вежы стаяла каміза, якая абараняла плошчу ў тры разы перавышаючую дыяметр вежы і якая прыкрывала цяжкія гарматы. Васьмікутныя вежкі камізы і капаніраў дазвалялі весці агонь на подступах да вежы. Незразумела, ці была каміза пабудавана першапачаткова, ці была прыбудавана пазней.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вязень, які скача з вежы, каб пазбегнуць катаванняў

Доўгі час лічылася, што вежа, якая прыкрывае ўсходні фланг гарадскіх сцен, была пабудавана венецыянцамі, якім Візантыя саступіла горад у 1423 годзе. Але цяпер дакладна вядома, што яна была пабудаваная туркамі пасля таго, як армія султана Мурада II захапіла Салонікі ў 1430 годзе. Аж да 1912 года на сцяне вежы меўся надпіс на асманскай мове, які датаваў пабудову 942 годам па Хіджры(руск.) бел. (15351536). Гісторык Франц Бабінгер(руск.) бел. лічыў, што вежа была пабудавана вялікім асманскім архітэктарам Сінанам, які вядомы аўтарствам многіх фартыфікацыйных збудаванняў, у тым ліку, падобнай вежы ў албанскім порце Валона ў 1537 годзе. Магчыма, што Белая вежа была пабудавана на месцы старой вежы, пабудаванай візантыйцамі і згаданай у XII стагоддзі ў працах архіепіскапа Яўстафія Салунскага(руск.) бел..

Белая вежа паслядоўна выкарыстоўвалася асманамі як форт, казарма і турма. У 1826 годзе ўказам султана Махмуда II тут была здзейснена расправа над вязнямі. Пасля гэтага яна атрымала назву «Крывавая вежа» або «Чырвоная вежа», якую насіла да канца XIX стагоддзя.

Вежа на працягу многіх стагоддзяў была часткай гарадской сцяны Салонікаў. Яна аддзяляла яўрэйскі квартал горада ад яўрэйскіх і мусульманскіх могілак. Гарадскія сцены былі знесены ў 1866 годзе. Пасля Першай Балканскай вайны, у 1912 годзе вежа была пабелена, гэта было сімвалічным жэстам, сваеасаблівым «ачышчэннем» вежы. З гэтага моманту, вежа набыла сённяшнюю назву. У сакавіку 1913 года паблізу ад Белай вежы быў забіты кароль Грэцыі Георг I.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Glenny Misha (2001). A maze of conspiracy. The Balkans: Nationalism, War and the Great Powers, 1804-1999. New York, New York: Penguin. c. 181. ISBN 0140233776.
  • Tracy, James D (2000). City Walls: The Urban Enceinte in global Perspective. Cambrisge University Press. ISBN 0521652219.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1,0 1,1 http://www.statistics.gr/documents/20181/f9e20032-6a71-49a7-90cf-da9e07e6d31c
  • https://etravelnews.gr/auxisi-se-mouseia-kai-arhaiologikous-horous/