Белая дзірка
Бе́лая дзі́рка — гіпатэтычны фізічны аб'ект у Сусвеце, у вобласць якога нішто не можа ўвайсці. Белая дзірка з'яўляецца часавай супрацьлегласцю чорнай дзіркі.
Тэарэтычна мяркуецца, што белыя дзіркі могуць утварацца пры выхадзе з-за гарызонту падзей рэчыва чорнай дзіркі, якая знаходзіцца ў іншым часе.
На сённяшні дзень невядомыя фізічныя аб'екты, якія можна пэўна лічыць белымі дзіркамі, таксама няма тэарэтычных перадумоваў па метадах іх пошуку (у адрозненне ад чорных дзірак, якія павінны знаходзіцца, напрыклад, у цэнтрах буйных спіральных галактык).
Ізраільскія астраномы Алон Рэтэр і Шлома Хелер сцвярджаюць, што анамальны гама-усплёск GRB 060614, які адбыўся ў 2006 годзе, быў «белай дзіркай»[1][2].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ У Сусвеце ўпершыню адкрыты гіганцкі антыпод чорнай дзіркі Маскоўскі камсамолец, 31 мая 2011
- ↑ Ізраільцяне знайшлі белую дзірку Архівавана 27 мая 2012.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Белыя дзіркі і нараджэнне часціц (руск.)
- Геаметрыя чорных і белых дзірак (руск.)
- Свет у дзірцы: Сусвет усярэдзіне Архівавана 1 верасня 2011. (руск.)
- Фізік выпусціў Сусвет у матрошку з чорных дзірак Архівавана 24 лістапада 2010. (руск.)
- Ізраільцяне знайшлі белую дзіркуАрхівавана 27 мая 2012. (руск.)