Белая (прыток Кубані)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Белая
Reka Belaya Pritok Kubani1.jpg
Даўжыня 273 км
Вадазбор 5990 км²
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Белая

Белаярака ў Расіі, левы прыток Кубані (упадае ў Краснадарскае вадасховішча). Даўжыня 273 км, плошча басейна 5990 км².

Берэ пачатак на Галоўным, або Водападзельным хрыбце Вялікага Каўказа, ля вяршыняў гор Фішт і Оштан. У верхнім цячэнні мае рысы тыповай горнай ракі з шэрагам каньённых участкаў, у ніжнім цячэнні набывае раўнінны характар. Жыўленне змяшанае — ледніковае, снеговое, дажджавое.

Галоўныя прытокі: Пшэха, Курджыпс, Руфабга. На Белай размешчаныя гарады Майкоп, Беларэчанск, пасёлкі гарадскога тыпу Каменнамосцкі, Тульскі, пасёлак Нікель.

Энергетычны патэнцыял ракі выкарыстоўваецца Беларэчанскім каскадам ГЭС, які складаецца з Беларэчанскай і Майкопскай ГЭС (сумарная магутнасць станцый — 57,4 МВт, выпрацоўка — 241,9 млн. квт·ч/год).