Белкартаграфія
| Белкартаграфія | |
|---|---|
| Тып | map publishing company[d] |
| Заснаванне | 1999 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Адрас | |
| Сайт | belkarta.by (бел.) |
Белкартаграфія — беларускае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» было створана ў лістападзе 1999 года. Стварэнне спецыялізаванага картаграфічнага прадпрыемства ў сістэме дзяржаўнага органа кіравання картаграфічнай галіной было вызначана неабходнасцю прыняцця радыкальных мер па карэннай рэарганізацыі картаграфічнай вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь. Патрабавалася замена састарэлых традыцыйных тэхналогій на сучасныя камп’ютэрныя тэхналогіі складання і падрыхтоўкі карт да выдання, павелічэнне вытворчых магутнасцяў для поўнага задавальнення патрэбнасцей рэспублікі ў картаграфічных творах[1].
Найпершай задачай прадпрыемства было вызначана стварэнне па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 12 мая 1999 года № 269 «Нацыянальнага атласа Беларусі», што заняло каля трох гадоў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Аб прадпрыемстве(недаступная спасылка). Белкартаграфія. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2024. Праверана 13 верасня 2024.