Перайсці да зместу

Беллегпрам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беллегпрам
Галоўны офіс канцэрна ў Мінску
Галоўны офіс канцэрна ў Мінску
Заснаванне 1992
Краіна
Галіна лёгкая прамысловасць
Прадукцыя адзенне
Даччыныя кампаніі Магатэкс[d][1], Аршанскі льнокамбінат, Купалінка, Марка, кампанія, Мілавіца і Элема
Сайт bellegprom.by

Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці[2] (канцэрн «Беллегпрам») — шматгаліновы прамысловы комплекс Рэспублікі Беларусь, які ўключае тэкстыльную, трыкатажную, швейную, гарбарную, абутковую, футравую і тэкстыльна-галантарэйную падгаліны, на яго прадпрыемствах таксама арганізавана вытворчасць штучнага трыкатажнага футра, фарфору — фаянсавага посуду, шчацінна-шчотачных вырабаў, гумовага абутку і іншых відаў прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага спажывання.

Фірмовая гандлёвая сетка налічвае ў рэспубліцы больш 130 крам і 319 гандлёвых секцый, за мяжой маецца 30 уласных аб’ектаў тавараправоднай сеткі з гадавым таваразваротам больш 35 млн долараў ЗША. Прадпрыемствы канцэрна выконваюць замовы замежфірмаў з 57 краін свету, на экспарт пастаўляецца звыш 50 % вырабленай прадукцыі.

Створаны ў 1992 годзе на аснове Міністэрства лёгкай прамысловасці. На 7 студзеня 2012 г. меў у сваім складзе 114 прадпрыемстваў — 18 урадавых і 96 прыватных. Налічваў звыш 70 тыс. працаўнікоў. У 2011 г. вырабіў 60 % тавараў лёгкай прамысловасці краіны[3]. Таксама мае ў сваім складзе навучальныя ўстановы: Баранавіцкі каледж лёгкай прамысловасці, Мінскі каледж тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці і Мінскі інстытут сучасных тэхналогій і маркетынгу. На 7 лістапада 2010 г. меў 423 крамы ў Беларусі[4], а на 10 сакавіка 2011 г. і 49 крамаў за мяжой[5].

Арганізацыі канцэрну выпускаюць больш за 5000 артыкулаў і мадэляў вырабаў, у тым ліку каля 3000 — адзення, 1700 — абутку[6].

Знаходзіцца пад санкцыямі Украіны з мая 2023 года[7].

Кампаніі канцэрну

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://www.svaboda.org/a/31049761.html
  2. Лён 2009, с. 22-23.
  3. Марына насава. Канцэрн «Беллегпрам» у 2012 годзе павінен павялічыць экспарт на 10%(недаступная спасылка). Эканоміка. БелаПАН (7 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 8 студзеня 2012.
  4. Марына насава. Прадпрыемствы канцэрна «Беллегпрам» павялічылі рознічны тавараабарот больш чым на 18%(недаступная спасылка). Эканоміка. БелаПАН (7 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 8 студзеня 2012.
  5. Марына насава. Канцэрн «Беллегпрам» адкрые ў Вільні сумеснае гандлёвае прадпрыемства. Беларусь — Еўрасаюз. БелаПАН (10 сакавіка 2011). Праверана 8 студзеня 2012.(недаступная спасылка)
  6. О концерне Архівавана 9 студзеня 2010. // bellegprom.by
  7. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №276/2023 (укр.). Прэзідэнт Украіны (12 мая 2023).
  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
  • Нарышкин, Э. М. «Беллегпром» на инновационном пути развития // Информационный бюллетень Администрации Президента Республики Беларусь. — 2007. — № 10. — С. 72-79. (3Ок8960)