Белорусский комиссионер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Белорусский комиссионер»
Арыгінальная
назва
«Белорусский комиссионер»
Тып газета
Заснавана 1 мая 1899
Спыненне публікацый 28 кастрычніка 1900
Галоўны офіс

«Белорусский комиссионер» — штотыднёвая прыватная газета даведачна-інфармацыйнага характару. Выдавалася з 1 мая 1899 да 28 кастрычніка 1900 года ў Мсціславе на рускай мове баронам П. фон Пільхау.

Друкавала шматлікія аб’явы аб продажы земляробчых прылад, насеннага матэрыялу, пошуках працы рознымі асобамі, паведамляла пра рыначныя цэны на прадукты, змяшчала інфармацыю пра гасцініцы, фотамайстэрні, стан дарог і інш. Узнімала эканамічныя пытанні, ухваліла праект правядзення праз Мсціслаў чыгункі, станоўча ацэньвала дзейнасць мясцовага дабрачыннага таварыства. Закранала праблемы класавай няроўнасці, прыводзіла асобныя факты барацьбы сялян за зямлю. Асвятляла культурнае жыццё Мсціслава, пісала пра ўрачыстасці ў гонар I. А. Крылова (1894), святкаванне 100-гадовага юбілею А. С. Пушкіна (1899), пра спектаклі аматарскага тэатральнага гуртка (складаўся з салдат і унтэр-афіцэраў мясцовай вайсковай каманды), правядзенне народных свят. Ставіла пытанне аб адкрыцці ў горадзе сярэдняй навучальнай установы. Змяшчала матэрыялы пра мінулае Магілёва, Мсціслава, пра адкрыццё помніка ў Полацку ў гонар перамогі ў вайне 1812 года, друкавала пераказ асобных палажэнняў з прац Я. Ф. Карскага.

Выйшла 78 нумароў. Выданне газеты спынена з-за матэрыяльных цяжкасцей.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юрчанка, Г. Ф. «Белорусский комиссионер» / Г. Ф. Юрчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 7.
  • Юрчанка, Г. Першая мсціслаўская газета // Літаратура і мастацтва. — 1984. — № . — 12 кастрычніка. — С.