Белтрансгаз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Газпрам трансгаз Беларусь»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 25 кастрычніка 1960
Заснавальнікі Савет міністраў СССР, Мінскае кіраванне магістральных газаправодаў
Размяшчэнне Мінск, вул. Някрасава, д. 9
Ключавыя фігуры Уладзімір Маёраў, Павел Войтаў, Аляксандр Мяшкоў
Галіна Транспарт
Прадукцыя Трубаправодная пастаўка прыроднага газу
Абарот 55 624 млрд рублёў[1] (2015; $3469,076 млн)[2]
Аперацыйны прыбытак 6060 млрд руб. ($377,953 млн)
Чысты прыбытак 4927 млрд руб. ($307,258 млн)
Колькасць супрацоўнікаў 6526 (2016)
Матчына кампанія «Газпрам» (Масква, Расія)
Сайт btg.by

«Белтрансгаз» — беларускі дзяржаўны канцэрн, які займаецца транзітам прыроднага газу праз тэрыторыю Беларусі і яго пастаўкамі беларускім спажыўцам.

Гісторыя[3][правіць | правіць зыходнік]

Першыя магістральныя газаправоды газатранспартнай сістэмы Беларусі былі пабудаваныя ў 19601961 гадах. 25 кастрычніка 1960 года загадам Галоўнага ўпраўлення газавай прамысловасці пры Савеце Міністраў СССР у Мінску было створанае Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў. У 1973 Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў пераўтворана ў Заходняе вытворчае аб'яднанне па транспарце і пастаўцы газу «Захадтрансгаз».

У 1992 г. пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 1992 г. № 675 дзяржаўнае прадпрыемства «Захадтрансгаз» было пераўтворана ў дзяржаўнае прадпрыемства па транспарце і пастаўцы газу «Белтрансгаз».

У 1996 годзе пачалося будаўніцтва транскантынентальнага газаправода «Ямал-Еўропа».

31 сакавіка 2003 года быў падпісаны загад Міністэрства эканомікі № 45 аб пераўтварэнні кампаніі ў адкрытае акцыянернае таварыства.

18 мая 2007 Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь і ААТ «Газпрам» падпісаная дамова куплі-продажу ААТ «Газпрам» часткі акцый ААТ «Белтрансгаз», што належалі Рэспубліцы Беларусь.

Паводле дамоўленасці, урад Беларусі згадзіўся прадаць «Газпраму» 50% акцый Белтрансгаза за 2,5 млрд долараў[4]. Газпрам пачаў выкупаць акцыі роўнымі часткамі ў 2007 г. У 2007—2009 гг. ён выкупіў 37,5% акцый «Белтрансгаза» за 1,9 млрд долараў. Яшчэ 12,5% акцый плануецца выкупіць у 2010 г.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]