Белуджыстан (правінцыя)
| Белуджыстан | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| بلوچِستان, Balochistan | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | Правінцыя | ||||
| Уваходзіць у | |||||
| Уключае | 30 акруг | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Квета | ||||
| Дата ўтварэння | 1 ліпеня 1970 г. | ||||
| Губернатар | Syed Zahoor Ahmad Agha[d] | ||||
| Афіцыйныя мовы | урду, англійская, белуджская, пушту | ||||
| Насельніцтва (2011) | 7 914 000 | ||||
| Нацыянальны склад | белуджы, брагуі, пуштуны | ||||
| Канфесійны склад | іслам | ||||
| Плошча |
347 190 км² (1-е месца) |
||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+5 | ||||
| Код ISO 3166-2 | PK-BA | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Белуджыста́н (урду, белудж.: بلوچِستان, англ.: Balochistan) — найбуйнейшая правінцыя Пакістана. Займае большую частку гістарычнай вобласці Белуджыстан. Агульная плошча — 347 190 км². Насельніцтва (2011 г.) — 7 914 тыс. чал. Адміністрацыйны цэнтр — Квета.
Правінцыя Белуджыстан была ўтворана 1 ліпеня 1970 г. Значная частка яе тэрыторыі знаходзіцца на Іранскім нагор'і. На поўначы ў раёне Кветы пераважае горная мясцовасць (да 3487 м). Клімат пераходны ад умеранага (у гарах) да засушлівага субтрапічнага і трапічнага.
Этнічны склад насельніцтва неаднастайны. На поўначы правінцыі ў сельскай мясцовасці пераважаюць пуштуны, белуджы і брагуі. На поўдні — белуджы. Прадстаўнікі этнічных меншасцяў (персы, сіндхі, хазарэйцы, пенджабцы, курды, узбекі, туркмены) жывуць у асноўным у гарадах або ў памежных раёнах. У 2005 г. у правінцыі знаходзілася 769 268 бежанцаў з Афганістана.
Белуджыстан багаты на карысныя выкапні — прыродны газ, вугаль, галіт, медзь, золата, парфір. Іх здабыча з'яўляецца асновай мясцовай эканомікі. Іншыя галіны гаспадаркі — сельская гаспадарка, рыбалоўства, транспарт і гандаль. Праз Белуджыстан праходзяць важныя транспартныя магістралі ў напрамку Ірана, Сінда і Афганістана. Далейшае развіццё транспартнай галіны звязана з будаўніцтвам глыбакаводнага порта ў Гвадары.
| Сімвал-жывёла | ||
|---|---|---|
| Сімвал-птушка | ||
| Сімвал-дрэва | ||
| Сімвал-кветка |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 26 кастрычніка 2017.