Белфаст
| Горад | |||||
| Белфаст | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Belfast ірл.: Béal Feirste | |||||
|
|||||
| 54°35′48″ пн. ш. 5°56′18″ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 115 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 3 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+0, летам UTC+1 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 579 554 чалавек (2001) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +44-28 | ||||
|
|
|||||
| belfastcity.gov.uk (англ.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Бе́лфаст (Belfast, па-ірландску: Béal Feirste) — горад у Вялікабрытаніі. Сталіца і найбуйнейшы горад Паўночнай Ірландыі. Насельніцтва складае 276 459 жыхароў (2001).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з 1117 як умацаваны замак нарманаў, неаднаразова разбураўся і аднаўляўся. У 1613 атрымаў гарадскія правы. У канцы 17 ст. праз р. Лаган прахладзены мост, які садзейнічаў развіццю горада, y сярэдзіне 19 ст. здадзены ў эксплуатацыю суднабудаўнічыя верфі. Пасля расколу Ірландыі ў 1921 адзін з цэнтраў нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Паўночнай Ірландыі. 3 1969 месца крывавых сутычак і тэрарыстычных актаў паміж ірландскімі католікамі і англійскімі пратэстантамі.
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Буйны цэнтр суднабудавання. Развіты таксама самалёта- і машынабудаванне, электронна-тэхнічная, прылада-будаўнічая, тэкстыльная (пераважна льняная), хімічная, мэблевая, харчовая, швейная, абутковая прамысловасць.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Порт на беразе заліва Белфаст-Лох, вузел чыгунак і аўгамабільных дарог, 2 аэрапорты.
Адукацыя, навука, культура
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт (з 1845). Музей, мастацкая галерэя.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
Архітэктурныя помнікі 19—20 ст. (сабор, будынкі музея, парламента і інш.). Батанічны сад Белфаста.
Выбітныя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Мэры Патрысія Макэліс — прэзідэнт Ірландыі
- К. Хайндс — ірландскі акцёр
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
