Белыя бразільцы
Белыя бразільцы | |
---|---|
Рассяленне | па ўсёй краіне, пераважаюць у Паўднёвай Бразіліі |
Этнічныя мовы | Бразільскі варыянт партугальскай мовы |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) |
Рымска-каталіцкая царква 64.66%, пратэстанцтва 22.16%, атэізм 9% і інш. |
Белыя бразільцы (парт.: brasileiros brancos, МФА: [bɾɐziˈle(j)ɾuz ˈbɾɐ̃kus], ці проста brancos) — адна з расавых груп насельніцтва Бразіліі, якая традыцыйна выкарыстоўваецца пры перапісах насельніцтва краіны. Белыя бразільцы маюць пераважна еўрапейскае паходжанне і еўрапеоідныя расавыя рысы. Пераважаюць прадстаўнікі міжземнаморскага тыпу, таксама ў залежнасці ад рэгіёна ў белых бразільцаў значныя прымешкі індзейскай і негрыцянскай крыві, што тлумачыцца працэсамі працяглай метысацыі ў часы каланіяльнай Бразіліі і палітыкай расавага адбельвання пасля дасягнення незалежнасці ў 1822 г. Паводле даных перапісу 2010 года белымі сябе лічылі 47,3 % насельніцтва краіны, ці каля 91,1 млн чалавек. Белае насельніцтва маецца ва ўсіх штатах краіны, аднак большая яго частка засяроджана ў гарадах, а таксама ў чатырох паўднёвых штатах краіны, якія маюць больш халаднаваты субтрапічны клімат. Белыя бразільцы традыцыйна складаюць аснову сярэдняга класа краіны, а таксама практычна ўсю яе палітычную і эканамічную эліту. Варта адзначыць што адносная доля белых бразільцаў у краіне бесперапынна скарачалася з пачатку 1960-х гадоў, калі яна дасягнула максімуму — каля 63 %.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Белыя бразільцы галоўным чынам з'яўляюцца нашчадкамі перасяленцаў з краін Паўднёвай Еўропы, у першую чаргу Партугаліі. Першыя еўрапейцы — партугальскія мараплаўцы-канкістадоры і місіянеры з'явіліся ў Бразіліі каля 1500 года, у хуткім часе пасля Хрыстафора Калумба, які даследаваў Карыбскі рэгіён у 1492 годзе. Калоніі Партугаліі ўтварыліся і значна пашырылі сваю тэрыторыю і насельніцтва на працягу наступных трох стагоддзяў. Першыя еўрапейскія пасяленцы былі галоўным чынам мужчынамі, якія актыўна ўступалі ў палавыя кантакты з жанчынамі індзейскага і афрыканскага паходжання, якія былі іх рабынямі ці наложніцамі, што хутка прывяло да перавагі ў каланіяльнай Бразіліі метысаў, мулатаў і іншых змяшаных падтыпаў (самба, кабоклу, парду і іншых). Партугальскі, а затым і незалежны бразільскі ўрады пачалі асцерагацца канчатковай бастардазацыі белага насельніцтва і паступова ініцыявалі ўвоз белых жанчын з Еўропы з якімі белыя мужчыны заключалі афіцыйныя шлюбы, працягваючы пры гэтым сустракацца з рабынямі і наложніцамі (захоўваючы інстытут так зв. пласажу). І ўсё ж дзеці нарадзіліся ў афіцыйным шлюбе з белай жанчынай атрымлівалі правы ўспадкоўвання, а значыць і ўсю паўнату ўлады ў каланіяльных супольнасцях, але іх доля ў насельніцтве застаецца невялікай аж да канца XIX стагоддзя. У другой палове XIX рабагандаль з Афрыкай быў забаронены.
Еўрапейская іміграцыя ў Бразілію канца XIX — пач. XX стагоддзяў[правіць | правіць зыходнік]
Пазней, у канцы XIX — пач. XX у краіны Лацінскай Амерыкі (у першую чаргу Бразілію, Аргенціну і Уругвай) прыбываюць масы еўрапейцаў. Многія ратуюцца ад ваенных дзеянняў у Еўропе (сусветныя і грамадзянскія войны), этнічных канфліктаў. Частку мігрантаў прыцягваюць сюды новыя сельскагаспадарчыя магчымасці і асваенне цаліны — сертану. У гэты перыяд Бразілія прымае каля 5 млн еўрапейскіх імігрантаў, Аргенціна. Асноўную масу прыбыўшых складаюць раманскія народы: італьянцы, іспанцы і партугальцы. Але прыбывалі таксама і немцы, французы, палякі, яўрэі, ліванцы і украінцы. Пазнейшыя еўрапейскія імігранты, як правіла, асядалі ў больш умераных шыротах (Аргенціна, Уругвай, Паўднёвая Бразілія), дзе каляровае насельніцтва было не такім шматлікім. Тым не менш, значная частка белых бразільцаў мае істотную прымешку афрыканскіх і індзейскіх генаў, колькасць якіх моцна вар'іруе ў залежнасці ад правінцыі, гарада і нават гарадскога мікрараёна. Улады лацінаамерыканскіх дзяржаў доўгі час афіцыйна падтрымлівалі іміграцыю еўрапейцаў для паступовага «адбельвання» пераважна каляровага насельніцтва Лацінскай Амерыкі. У канцы XIX доля белых у насельніцтве краіны складала толькі каля 25 % (75 % — афрабразільцы і змяшаныя бразільцы).
Геаграфічнае размеркаванне[правіць | правіць зыходнік]
Размеркаванне белага насельніцтва паводле штатаў рэспублікі Бразілія:
- Санта-Катарына — 5 215 000 чал. (87,1 %)
- Рыу-Гранды-ду-Сул — 8 973 928 чал. (81,7 %)
- Парана — 7 620 000 чал. (73,1 %)
- Сан-Паўлу — 28 814 000 чал. (70,0 %)
- Рыа-дэ-Жанэйра — 8 513 778 чал. (54,6 %)
- Мату-Гросу-ду-Сул — 1 179 000 чал. (52,2 %)
- Мінас-Жэрайс — 9 019 164 чал. (46,2 %)
- Гаяс — 2 530 000 чал. (44,0 %).
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Расавае адбельванне
- Бразільская дыяспара
- Белыя лацінаамерыканцы
- Белыя аргенцінцы
- Белыя мексіканцы
- Белыя кубінцы
- Белыя амерыканцы
- Белыя афрыканцы
- Паўднёвая Бразілія
Зноскі
- ↑ Censo Demográfi co 2010 Características da população e dos domicílios Resultados do universo (8 лістапада 2011). Праверана 12 ліпеня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх