Перайсці да зместу

Белыя харваты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белая Сербія і Белая Харватыя

Белыя харваты (харв.: Bijeli Hrvati) — усходнеславянскае племя[1], якое жыло ў наваколлях Карпат, на тэрыторыі Галічыны і Паўночнай Букавіны.

Апроч гэтага, існуе тэрмін «Чырвоныя харваты», як абазначэнне тэрыторый рассялення продкаў сучасных харватаў на захадзе Балканскага паўвострава і паўднёва-заходняй частцы Кіеўскай Русі.[2]

Пад ціскам з боку суседніх народаў, а таксама па запрашэнні візантыйскага імператара далучыцца да барацьбы з аварамі, частка белых харватаў эмігравала цягам VII стагоддзя з Карпат ў Далмацыю. Верагодная, міграцыя адбылася сумесна з белымі сербамі, якія рухаліся ў тым жа кірунку з Белай Сербіі.

Ня гледзячы на масавую міграцыю на Балканы, шматлікае бедахарватскае насельніцтва засталося на поўначы. У прыватнасці, заходняя частка Белай Харватыі з насельніцтвам знаходзілася пад палітычным кантролем чэшскага племені злічан пад кіраўніцтвам дынастыі Слаўнікавічаў з Лібіца. У 995 г. чэшская армія Пржэмысловічаў захапіла Злічанскае княства, а мясцовыя белыя харваты былі захоплены Гнезненскай дзяржавай. Апошні мясцовы князь, Сабеслаў, быў забіты каля Прагі ў 1004 годзе.

Белыя харваты былі вядомы і на тэрыторыі Кіеўскай Русі. Летапісец Нестар узгадвае іх у пераліку славянскіх плямёнаў.[3]

З вялікай доляй верагоднасці можна меркаваць, што белыя харваты былі аналагічны іншым групам славян, якія ўзгаданы ў «Аповесці мінулых гадоў»: паляне, драўляне, улічы, славене, радзімічы і інш. Верагодна, яны з'яўляліся племяннымі саюзамі, якія мелі палітычнае адзінства. Цэнтрамі кіравання з'яўляліся новаствораныя ў той момант гарады, якія з'яўляліся палітычна-адміністратыўнымі і сакральнымі цэнтрамі.

У 907 годзе, згодна з «Аповесцю мінулых гадоў», харваты прынялі ўдзел ў паходзе Алега на Царград, аднак выснова, зробленая на пад ставе факта ўдзелу у паходзе, аб уваходжанні харватаў у склад Кіеўскай Русі з'яўляецца спрэчнай.

У другой палове Х стагоддзя, ратуючыся ад наступу печанегаў, у Верхнее Паднястроў'е, якое насялялі белыя харваты, перасялілася частка славянскага племені улічы і ціверцаў.

Рассяленне славянскіх плямён у часы Ранняга Сярэднявечча

Пашырэнне ўплыву вялікага князя Ўладзіміра на захад ў канцы Х стагоддзя не выключае падпарадкаванне белых харватаў Кіеву. Адзначаецца факт падпарадкавання пасля паходу 992 г., калі згодна з В.М. Тацішчавым, быў заснаваны горад Уладзімр-Валынскі, што паццвярджаецца археалагічным матэрыяламі.

Згодна з венгерскай хронікай Ананіма Gesta Hungarorum XII стагоддзя, белыя харваты жылі на тэрыторыі паўднёвых Карпат і ў Закарпацці. У прыватнасці, іх уладаром называюць князя Лабарца (каля 875-892 гг.), які княжыў ва Ўжгарадзе ў часы кіравання Святаполка І ў Вялікай Маравіі і палеглы ў бітве з вугорскімі плямёнамі пад кіраўніцтвам Альмоша.

Пісьмовыя крыніцы

[правіць | правіць зыходнік]

У працы «Аб кіраванні імперыяй», візантыйскі імператар Канстанцін Парфірародны сведчыў аб існаванні Вялікай ці Белай Харватыі на тэрыторыі Карпат і вярхоў'ях Віслы. Этнонім «белахарваты» сустракаецца ў працах Канстанціна Парфірароднага, які апісаў жыццё і гісторыю харватаў. Разам з тым, Белая Харватыя узгадваецца ў Летапісу папа Дукляніна[ru] і іншых аўтараў, якія выкарыстоўваюць гэту назву ў дачыненні да Прыморскай Харватыі.

У «Аповесці мінулых гадоў» таксама згадваецца этнонім «белыя харваты»: «А се ти же словѣни: хорвате бѣли и серьб и хорутане». Крыніц аб усходнеславянскіх харватах амаль няма. «Аповесць мінулых гадоў» дае некаторыя падзеі з гісторыі прыкарпацкіх харватаў, але толькі для X стагоддзя. Магчымым з'яўляецца факт ўплыву белых харватаў на фармаванне этнагеза беларусаў (драўлян, дрыгавічаў[4]) на Заходнім Палессі.[5]

Археалагічныя даследаванні

[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя матэрыялы нешматлікія. Раскопкі на тэрыторыі рассялення белых харватаў пачаліся яшчэ ў 1870-1880х гг. Яны праводзіліся Адамам Кіркорам, Багданам Янушам, Ісідорам Капярніцкім, Уладзіславам Пшыбыслаўскім, Годфрыдам Асаўскім, Уладзімірам Дземетрыкевічам, П. Гадачэкам. Пазней раскопкі працягвалі польскія і савецкія археолагі: У. Антаневіч, Я. Пастэрнак, Ю. Кастшэўскі, Т. Сулімірскі, А. А. Раціч[uk][6] і інш.[7]

А.А. Рацічам была складзена цікавая зводка археалагічных помнікаў Заходняй Украіны, у тым ліку і рэгіёнаў, якія раней насялялі харваты[6]. Упершыню думка аб прыналежнасці харватам шэрагу пахавальных помнікаў Заходняй Украіны агучыў Е.І. Цімафееў. Гэта тэорыя была паццверджана Б.А. Цімашчыкам, які даследаваў не толькі пахаванні, але і паселішчы на тэрыторыі Паўночнай Букавіны. Курганы гэтага раёна сталі вядомы дзякуючы раскопкам С.І. Реняка і І.П. Русанавай.

Ня гледзячы на значную колькасць праведзеных раскопак, археалагічныя матэрыялы, звязаныя з харватамі, недастаткова выразныя і вызначальныя. Яны прадстаўлены перш за ўсё пахаваннямі (падплітнымі і бязплітнымі, рэдка — курганамі), якія утрымліваюць трупаспаленні з заходняй арыентыроўкай. Пахаванні амаль заўсёды адзіночныя і, як правіла, са сціплым інветаром. Для харватаў былі характэрны персцяпадоныя кольцы з завёрнутымі ў зваротным кірунку канцамі. Час ад часу ў магілах сустракаюцца вырабы рамесніцкія.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Некаторыя аўтары лічаць белых харватаў продкамі карпацкіх русінаў.[8]
  • Як і Y-храмасомная гаплагрупа N1a1, для венграў-іншаземцаў, асабліва для эліты, таксама была спецыфічная еўрапейская Y-храмасомная гаплагрупа I2a1a2b1a1a, якая вельмі часта суправаджалася ўсходнімі мітахандральнымі лініямі. I2a1a2b-L621 магла належыць славянам, якія пабіраліся шлюбамі на венгерках. Гэта інфармацыя адпавядае узгадцы аб шлюбах паміж белымі харватамі і туркамі (венграмі) у працы «De Administrando Imperio» Канстанціна VII.[9]
  1. enciklopedija, Hrvatska. Bijeli Hrvati (харв.). Hrvatska enciklopedija. Праверана 25 снежня 2024.
  2. Petrovski, Aleksandar; Toshesvki, Mihajlo (9 вересня 2016). GIS IN ARMY: APPLICATION OF GIS IN GEO-RECONNAISSANCE AND C4IS IN ARMY PURPOSES. GEOBALCANICA 2016. Geobalcanica Society. doi:10.18509/gbp.2016.21. Праверана 12 ліпеня 2018.
  3. Нестор, Русская Летопись. Дата звароту: 21 лютага 2025 г. Архівіравана 18 кастрычніка 2014 г.
  4. С.М. Соловьев. История России с древнейших времен (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2009.
  5. Ученые: Древние жители Хорватии произошли от анатолийских предков (руск.). charter97.org. Праверана 25 снежня 2024.
  6. а б Ратич А. А. Древнерусский могильник в селе Копачинцы Станиславской области // Краткие сообщения Института археологии АН УССР, 1955
  7. Седов В. В. 1982, с. 126
  8. Рупосова Л. П. Русины и русинский язык: история и современность(недаступная спасылка) // Вестник Московского государственного областного университета : электронный научный журнал ВАК РФ. — Москва: МГОУ, 2012. — Вып. 3. — С. 91—96. — ISSN 2224-0209.
  9. Zoltán Maróti et al. The genetic origin of Huns, Avars, and conquering Hungarians Архіўная копія от 2 чэрвеня 2022 на Wayback Machine