Белы дом

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Белы дом
англ.: White House
WhiteHouseSouthFacade.JPG
38°53′52″ пн. ш. 77°02′12″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм[3][7]
Архітэктар Джэймс Хобан[d][4][3][…]
Дата заснавання 13 кастрычніка 1792[3]
Вышыня 21,33 м
Сайт whitehouse.gov(англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Белы дом (англ.: the White House) — афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта ЗША, размешчаная ў Вашынгтоне (акруга Калумбія) па адрасе: Пенсільванія-авеню, 1600 (англ.: 1600, Pennsylvania Avenue).

Белы дом быў афіцыйнай рэзідэнцыяй ўсіх прэзідэнтаў ЗША, за выключэннем Джорджа Вашынгтона, які займаў гэты пост з 1789 па 1797 г. На момант завяршэння будаўніцтва Белага дома ў 1800 годзе Прэзідэнтам краіны з’яўляўся Джон Адамс. У жніўні 1814 Белы дом быў спалены брытанцамі, пасля чаго рэканструяваны і адноўлены.

Ён уяўляе сабой асабняк у паладыянскім стылі (архітэктар Джэймс Хобан). Будаўніцтва пачалося ў 1792, скончылася 1 лістапада 1800 года. У гэты ж дзень першым яго гаспадаром стаў другі прэзідэнт ЗША Джон Адамс.

У Белым доме шэсць паверхаў: два цокальныя, два для афіцыйных прыёмаў і два для сям’і Прэзідэнта. Наведвальнікі, якія прыходзяць у Белы дом на экскурсію, маюць магчымасць убачыць самыя прыгожыя і гістарычныя памяшканні, у тым ліку Усходні пакой, Зялёны пакой, Блакітны пакой, Чырвоны пакой і Сталовую для афіцыйных мерапрыемстваў. Гэтыя памяшканні выкарыстоўваюцца Прэзідэнтам і Першай лэдзі для прыёму гасцей і кіраўнікоў з іншых краін. У Авальным кабінеце Прэзідэнт ажыццяўляе сваю дзейнасць па кіраванню краінай — падпісвае законапраекты і ўрадавыя распараджэнні і сустракаецца са сваімі супрацоўнікамі, наведвальнікамі і гасцямі.

У журналісцкай мове тэрмін «Белы дом» выкарыстоўваецца як сінонім адміністрацыі прэзідэнта ЗША (аналагічна «Крэмль», «Елісейскі палац» і г. д.) Адлюстраваны на банкноце ў 20 долараў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. Geographic Names Information System — 2018.
  3. а б в г StructuraeRatingen: 1998. Праверана 16 красавіка 2020.
  4. а б Geographic Names Information System Праверана 1 красавіка 2020.
  5. GeoNames — 2005. Праверана 1 красавіка 2020.
  6. Google Maps — 2005. Праверана 1 красавіка 2020.
  7. а б Emporis (Firm) Emporis Building DirectoryDarmstadt: Emporis GmbH. Праверана 16 красавіка 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]