Белы шакалад
| Белы шакалад | |
|---|---|
| | |
| Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
| Кандытарскія цукрыстыя вырабы (уключаючы белы шакалад), якія не змяшчаюць какава[d] | |
| Час з’яўлення | 1936 |
| Роднасныя стравы | |
| Падобныя | blonde chocolate[d] |
Белы шакалад — кандатарскі выраб, які атрымліваецца на аснове какавы, малака (ці прадуктаў яго перапрацоўкі) і цукру, у склад якога ўваходзіць не менш 20 % масла какавы і не менш 14 % сухіх рэчываў малака (і/ці прадуктаў яго перапрацоўкі), у тым ліку не менш 3,5 % малочнага тлушчу. У склад белага шакаладу не ўваходзяць какава цертая і какава-парашок. Акрамя гэтага, Упраўленне па кантролю за якасцю прадуктаў харчавання і лекаў ЗША абмяжоўвае ўтрыманне ў белым шакаладзе цукру ці іншых падсалоджвальнікаў 55-ю працэнтамі.
Вынайдзены ў Швейцарыі пасля Першай сусветнай вайны. Прамыслова вырабляецца з 1930 кампаніяй Nestlé.
У белым шакаладзе значна паніжана колькасць тэабраміну і кафеіну ў параўнанні з тымі відамі шакаладу, дзе прысутнічае какава-парашок, што робіць магчымым яго спажыванне асобамі, якія з медыцынскіх прычын пазбягаюць прымаць названыя псіхаактыўныя рэчывы.
| Белы шакалад на Вікісховішчы |