Белькавічы (курганны могільнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
курган
Белькавічы
53°36′19″ пн. ш. 27°38′17″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне Белькавічы
Дата заснавання X—XIII стст.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бе́лькавічы — курганны могільнік дрыгавічоў XXIII стст. каля вёскі Белькавічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Звесткі[правіць | правіць зыходнік]

За 0,5 км на паўночны захад ад вёскі, 100 метраў ад дарогі ў кірунку Наваполля, ля могілак. На могілках 10 курганоў вышынёй 0,7—2 метры, дыяметрам 6—12 метраў.

Адкрыў і даследаваў 3 курганы ў другой палове XIX стагоддзя Канстанцін Тышкевіч. Пазней абследавалі ў 1930 годзе Антон Рынейскі, у 1985 годзе Таццяна Бубенька. Пахавальны абрад – трупапалажэнне. Пахавальны інвентар – бронзавы ланцужок, пярсцёнак, рэшткі жалезнага нажа. У двух насыпах рэчы не знойдзены.

Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве, Расія.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]