Бельскі павет (1919—1939)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бельскі павет
Powiat bielski
Краіна Польская Рэспубліка
Статус павет
Уваходзіць у Беластоцкае ваяводства
Уключае 19 вясковых гмінаў (1919—1934), 14 вясковых гмінаў (1919—1934)
Адміністрацыйны цэнтр Бельск
Дата ўтварэння 28 жніўня 1919
Дата скасавання верасень 1939
Насельніцтва (1922) 129 216
Бельскі павет на карце

Бе́льскі паве́т (польск.: Powiat bielski) — былы павет Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. Сядзіба — горад Бельск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны на аснове былога Бельскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі 28 жніўня 1919 года. У 1921 г. на абшары павета знаходзілася 9 гарадоў (Бельск, Боцькі, Бранск, Цеханавец, Дарагічын, Кляшчэлі, Мельнік, Нараў і Сямяцічы) і 19 вясковых гмінаў. 11 ліпеня 1922 г. Бельскі павет пабольшыўся коштам скасаванага Белавежскага павета (у яго склад былі далучаны гміны: Масева, Белавежа і Сухопаль). Канчатковае фарміраванне межаў павета закончылася ў 1926 г., калі гміна Сухопаль адыйшла ў склад Пружанскага павета. У ліпені 1934 г. улады скасавалі 12 самых малых гмінаў, але былі створаны 7 новых і да 1939 г. у складзе Бельскага павета было 14 гмінаў. 14 студзеня 1940 г. савецкія ўлады канчаткова скасавалі Бельскі павет як адміністрцыйную адзінку, а на яго месцы былі заснаваны Бельскі, Бранскі, Цеханавецкі, Кляшчэльскі і Сямяціцкі раёны Беластоцкай і Брэсцкай абласцей[1].

У цяперашні час тэрыторыі павета адносяцца да Бельскага, Высокамазавецкага Гайнаўскага і Сямяціцкага паветаў Падляскага ваяводства Польшчы. Самыя ўсходнія часткі былога Бельскага павета ўваходзяць у склад Камянецкага і Пружанскага раёнаў Брэсцкай вобласці Беларусі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

1922—1934[правіць | правіць зыходнік]

Гміны[правіць | правіць зыходнік]

1934—1939[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле звестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 129 216 жыхароў, з чаго 35 964 (27,82 %) беларусы, 79 154 (61,26 %) палякі (выніку перапісу былі фальсіфікаваны, каб выказаць магчыма вялікую колькасць палякаў), 13 175 (10,19 %) яўрэяў, 1038 (0,8 %) рускіх, 976 (0,75 %) літоўцаў, 111 (0,08 %) немцаў, 24 (0,02 %) украінцы (у перапісе былі запісаны як русіны), 15 французаў, 14 латышоў, 11 татараў, 2 грузіны, па адным чэху, эстонцу, сербе, турку. Для параўнання, перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. засведчыў у павеце 164 441 чал., з якіх польскую мову як родную адзначылі ўсяго 57 331 (г. зн. 34,86 % ад насельніцтва павета), «расійскую» (пад якой разумелася ўласна руская, а таксама беларуская і ўкраінская, з якіх да апошняй традыцыйна залічвалася палескае насельніцтва Беларусі) — 82 082 (49,92 %)[2], пры гэтым крыніцы не паказваюць на значны адток беларускага насельніцтва з рэгіёна або значнае збольшванне польскага. 49,77 % (64 311) жыхароў павета былі каталікамі, 37,67 (48 672) праваслаўнымі, 12,36 % (15 977) іўдзеямі, 0,1 % (140) пратэстантамі, 27 марыявітамі, 18 адвентыстамі, 4 г. зв. сектантамі, па адным баптысце, мусульманіне. Для 9 жыхароў павета веравызнанне было пазначана як невядомае.[3]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Zbigniew Romaniuk, Bogdan Komarzewski Zarys historii powiatu bielskiego (польск.) . Powiat bielski. Праверана 27 ліпеня 2015.
  2. Гл. звесткі для Бельскага павета паводле рэсурсу Демоскоп Weekly.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (польск.) . Праверана 27 ліпеня 2015.