Бельфор
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Бельфор (фр.: Belfort) — горад на ўсходзе Францыі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Тэрыторыя Бельфор.
Транспартны вузел ля горнага праходу паміж Вагезамі і Юра («Бургундскія вароты»). У мінулым Бельфор — крэпасць, якая вытрымала шэраг аблог (1814, 1815, 1870—1871), праіснавала да Першай сусветнай вайны. Паблізу ад Бельфора — знакамітая царква Нотр-Дам-дзю-О.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Бельфор размешчаны ў вельмі стратэгічным месцы, у Вагезай і Юрай, на шляху, які злучае Рэйн і Рону. Месца, дзе зараз стаіць горад, было заселена ў гала-рымскую эпоху і ў хроніках XIII стагоддзя згадваецца як валоданне графаў Манбельяра, якія надалі паселішчу статус горада ў 1307 годзе.
Раней аўстрыйскае валоданне, Бельфор быў перададзены Францыі паводле Вестфальскага міру 1648 года, па заканчэнню Трыццацігадовай вайны. Умацаванні горада былі пашыраны і развіты, дзякуючы ваеннаму архітэктару Людовіка XIV Вабана.

Найбольш вядомая гістарычная падзея, звязаная з горадам — яго гераічная абарона падчас франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў. На працягу 103 дзён з лістапада 1870 года па студзень 1871 года гарнізон крэпасці пад камандаваннем палкоўніка П’ера Данфер-Рашро вытрымліваў аблогу нямецкіх войскаў у суправаджэнні артылерыйскіх абстрэлаў.
FIMU
[правіць | правіць зыходнік]Штогод у Бельфоре праводзіцца міжнародны фестываль універсітэцкай музыкі Festival International de Musique Universitaire (FIMU). У маі з розных краін у горад з’язджаюцца да 2500 выканаўцаў, галоўным чынам студэнтаў. Фестываль доўжыцца тры дня. Усе канцэрты і паказы бясплатныя, яны учыняюцца на 14 сцэнах у зачыненых памяшканнях, пад голым небам і проста на вуліцы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Recensement de la population 2015 — 2017.
- ↑ Populations légales 2016 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
- ↑ Populations légales 2017 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Populations légales 2019 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2020 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ Populations légales 2022 — INSEE, 2024.
- ↑ https://www.staffordbc.gov.uk/town-twinning
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бельфор
- Афіцыйны турыстычны цэнтр (фр.) (англ.) (ням.)
- Музычны фестываль FIMU у Бельфоры
- Старонка пра бельфорскай крэпасці Архівавана 9 сакавіка 2021.
- Сайт, прысвечаны бельфорскай крэпасці Архівавана 2 лістапада 2007.