Белінда Бенчыч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэніс
Белінда Бенчыч
ням.: Belinda Bencic
славацк.: Belinda Benčičová
Нарадзілася 10 сакавіка 1997(1997-03-10) (26 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Волерау, Швейцарыя
Рост 175 см
Вага 63 кг
Прафесійная кар’ера 2012
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Іван Бенчыч (бацька)
Прызавыя грошы 11 831 024 $[1]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 376–198[1]
Тытулы 8 WTA, 2 WTA 125K, 5 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 4 (17 лютага 2020)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 4-ы раўнд (2016, 2023)
Францыя 3-і раўнд (2019, 2022)
Уімблдан 4-ы раўнд (2015, 2018, 2023)
ЗША 1/2 фіналу (2019)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 74–64[1]
Тытулы 2 WTA, 3 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 59 (1 лютага 2016)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 2-і раўнд (2016)
Францыя 3-і раўнд (2015)
Уімблдан 2-і раўнд (2014, 2015, 2022)
ЗША 1-ы раўнд (2014—2016, 2018)
belinda-bencic.com (ням.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 16 студзеня 2023 года

Белінда Бенчыч (славацк.: Belinda Benčičová; ням.: Belinda Bencic; нар. 10 сакавіка 1997(1997-03-10), Флавіль[d], кантон Санкт-Гален) — швейцарская тэнісістка; чэмпіёнка ў адзіночным разрадзе і сярэбраны прызёр у парным разрадзе Алімпійскіх гульняў 2020 года; пераможца дзесяці турніраў WTA (з іх восем у адзіночным разрадзе); уладальніца Кубка Білі Джын Кінг (2022); былая чацвёртая ракетка свету ў адзіночным рэйтынгу.

У юніёрах: пераможца двух юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі, Уімблдан-2013); фіналистка трох юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе; былая першая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Белінда — адна з двух дзяцей Івана і Даны Бенчыч; яе брата клічуць Браян. Бацькі сямейства эмігравалі ў Швейцарыю з Чэхаславакіі ў 1968 годзе, Іван Бенчыч некалі прафесійна гуляў у хакей з шайбай.

Белінда пачала гуляць у тэніс у чатыры гады ў тэніснай школе Мелані Малітор. З дзяцінства ў трэніровачным працэсе швейцаркі прымаў удзел яе бацька Іван, а з 15 гадоў яна таксама трэніруецца ў Акадэміі Ніка Балецьеры. З 2003 года ў кар’еру Белінды Бенчыч інвеставаў сябар бацькі Марсель Нідэрэр. У цяперашні час ён з’яўляецца яе менеджарам. Улюбёныя пакрыцці — трава і хард[2].

У 2021 годзе была прызнана спартсменкай года ў Швейцарыі[3].

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў[правіць | правіць зыходнік]

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 12 133
2021 23 154
2020 12 104
2019 8 116
2018 37 242
2017 165 269
2016 43 215
2015 14 68
2014 33 208
2013 212 466
2012 626 1067
2011 1059

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в WTA website
  2. Getting To Know... Belinda Bencic (англ.)(недаступная спасылка). wtatennis.com (19 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2014. Праверана 11 сакавіка 2014.
  3. Бенчич стала лучшей спортсменкой в Швейцарии по итогам 2021 года (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 16 красавіка 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]