Беліцкі сельсавет (Слуцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беліцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слуцкі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Белічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 040
Беліцкі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 5

Бе́ліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Белічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 7 населеных пунктаў[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Акцябрскага сельсавета (4 населеныя пункты: аграгарадок Акцябр, вёскі Еўлічы, Машчыцы і Цалевічы)[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (7 населеных пунктаў) — 1686 чалавек[3], з іх 93,4 % — беларусы, 4,5 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 2040 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.