Бенгальская лісіца
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Бенгальская лісіца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Vulpes bengalensis Shaw, 1800 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Бенгальская або Індыйская лісіца (Vulpes bengalensis) — від млекакормячых з роду лісіц сямейства сабачых.
Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]
Лісіца сярэдняга памеру. Даўжыня цела складае 45—60 см, хвост 25—35 см, вышыня ў карку дасягае 26—28 см. Вага 1,8—3,2 кг. Поўсць кароткая, прыгладжная. Афарбоўка вагаецца ад пясчана-памаранцавай да чырванавата-карычневай. Кончык хваста — чорны.
Распаўсюджванне і колькасць[правіць | правіць зыходнік]
Эндэмік Індыйскага субкантынента. Жыве ў перадгор'ях паўднёвых Гімалаяў, у Непале, Бангладэшы і Індыі да паўднёвага ўскрайку Індыйскага паўвострава.
Колькасць, нягледзячы на шырокі арэал, даволі нізкая і вагаецца ў шырокіх межах: 1 асобіна на 10-60 км². Від досыць адчувальны да змен прыроднага асяроддзя пражывання.