Бенджамін Франклін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бенджамін Франклін

Бе́нджамін Фра́нклін[1] (англ.: Benjamin Franklin; 17 студзеня 170617 красавіка 1790) — адзін з бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў Амерыкі, вучоны, журналіст, выдавец, дыпламат, грамадскі дзеяч, пісьменнік.

З 1729 года выдаваў у г. Філадэльфія «Pennsylvania Gazette» («Пенсільванскую газету»), а ў 1732-57 гадах «Альманах беднага Рычарда». Заснаваў у Філадэльфіі першую ў ЗША публічную бібліятэку (1731), Пенсільванскі ўніверсітэт (1740), Амерыканскае філасофскае таварыства (1743). Выступаў за скасаванне рабства неграў. З 1746 года вёў эксперыменты з атмасфернай электрычнасцю, у 1752 годзе прапанаваў маланкаадвод. Сфармуляваў (раней за А.Сміта) працоўную тэорыю вартасці. У філасофіі прытрымліваўся дэізму. У 1751-64 гадах член палаты дэпутатаў Пенсільваніі. Прадстаўнік Пенсільваніі (1757-62) і іншых паўночнаамерыканскіх калоній (1764-75) у Лондане. У час вайны за незалежнасць ЗША член Кантынентальнага кангрэса, адзін з аўтараў Дэкларацыі незалежнасці ЗША, пасланнік ЗША ў Парыжы (1776-85), спрыяў заключэнню амерыканска-французскага дагавора 1778 і Версальскага мірнага дагавора 1783. Адзін з распрацоўшчыкаў канстытуцыі ЗША (1787). Аўтар эсэ, сатырычных твораў, мемуараў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2003. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча Бенджамін Франклін у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.16., Мн., 2003, С.456.