Бендэрская крэпасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крэпасць
Бендэрская крэпасць
Cetatea Bendér (малд.)
Бенде́рська фортеця (укр.)
Від на паўднёвы бок крэпасці
Від на паўднёвы бок крэпасці
46°50′15,50″ пн. ш. 29°29′06,30″ у. д.HGЯO
Краіна  Малдова
Горад Бендэр
Заснавальнік Асманская імперыя
Першае згадванне 1538
Дата заснавання 1538
Будаўніцтва 15381540 гады
Статус Помнік архітэктуры XVI стагоддзя, Мемарыяльны комплекс
Стан часткова захавалася, ідзе рэканструкцыя
Сайт bendery-fortress.com
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бендерская крэпасць (малд.: Cetatea Bendér (Tighína), укр.: Бенде́рська фортеця) — помнік архітэктуры XVI стагоддзя. Размешчана на правым беразе ракі Днястра ў горадзе Бендэр, Прыднястроўе (Малдова).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Крэпасць была збудаваная па праекце турэцкага дойліда Сінана на ўзор заходнееўрапейскіх крэпасцяў бастыённага тыпу. Будаўніцтва пачалося ў 1538 годзе пасля ўваходжання горада ў склад Асманскай імперыі. Яна была абнесеная высокім земляным валам і глыбокім ровам, які ніколі не запаўняўся вадой. Крэпасць дзялілася на верхнюю, ніжнюю часткі і цытадэль. Агульная плошча — каля 20 га. З паўднёва-заходняга боку крэпасці размяшчаўся пасад. Выгаднае стратэгічнае становішча на ўзвышаным беразе Днястра недалёка ад яго ўпадзення ў Чорнае мора зрабіла горад адным з апорных пунктаў барацьбы турак супраць Расіі. Бендэрскую крэпасць называлі «моцным замкам на асманскіх землях».

Падчас руска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў ўзята расійскімі войскамі. Рускія войскі ў складзе 2-й рускай арміі пад камандаваннем П. І. Паніна налічвала 33 тысячы чалавек. Бендэры абараняў турэцкі гарнізон колькасцю 18 тысяч чалавек. Аблога пачалася 15 ліпеня 1770 года, а ў нач з 15 на 16 верасня 1770 года пачаўся штурм крэпасці, пасля артэлерыйскага абстрэлу на прыстап пайшлі пяхотныя палкі.

Раніцай рэшткі абаронцаў крэпасці здаліся. Усяго загінула каля 5 тыс. турак, каля 11 тысяч узята ў палон, каля 2 тысяч разбегліся. Страты рускага боку склалі 6 тысяч загінуўшых (што стала буйнейшай стратаў у жывой сіле за ўсю вайну).

Пасля ўзяцця Бяндэр пад рускі кантроль перайшла тэрыторыя паміж Днестрам і Прутам. П. І. Панін быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія I ступені.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]