Бенедыкт XV, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бенедыкт XV
Benedictus PP. XV
Papst Benedikt JS.jpg
258-ы Папа Рымскі
3 верасня 1914 — 22 студзеня 1922
Каранацыя: 6 верасня 1914
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Пій X
Пераемнік: Пій XI
 
Адукацыя: Pontifical Ecclesiastical Academy[d]
Імя пры нараджэнні: маркіз Джакама дэла К'еза
Giacomo della Chiesa
Веравызнанне: Каталіцкая царква
Нараджэнне: 21 лістапада 1854(1854-11-21)
Flag of Italy (1861-1946) crowned.svg Генуя, Сардзінскае каралеўства
Смерць: 22 студзеня 1922(1922-01-22) (67 гадоў)
Flag of the Papal States (1808-1870).svg Рым
Пахаванне: Ватыканскія гроты
Жонка:
Прыняцце свяшчэннага сану: 1878
Епіскапская хіратанія: 1907
Кардынал з: 1914
 
Аўтограф: BenedictPPXV signature.jpg
CoA Benedetto XV.svg

Бенедыкт XV (Giacomo della Chiesa; 21 лістапада 1854 — 22 студзеня 1922) — Папа Рымскі (3.9.1914 — 22.1.1922).

Абвясціў Кодэкс кананічнага права. Спрабаваў аднавіць каталіцкую місіянерскую дзейнасць. Склікаў Кангрэгацыю семінарый і ўніверсітэтаў (1915), Кангрэгацыю ўсходніх цэркваў (1917), заснаваў Інстытут арыенталістыкі ў Рыме. Абвясціў энцыкліку «Spiritus Paraclitus» (1920) пра натхненне біблейскіх кніг і важнасці вывучэння Святога пісання.

Пантыфікат Бенедыкта XV прайшоў пад моцным уплывам падзей Першай сусветнай вайны. Папа абвяшчаў шмат мірных ініцыятыў. З самага пачатку арганізаваў эфектыўную дапамогу ахвярам вайны. Звярнуўся з заклікам да ўладаў захоўваць мір (1914). Выпусціў ноту да дзяржаў-удзельніц вайны (1.8.1917), у якой заклікаў да міру без пераможцаў і пераможаных.