Перайсці да зместу

Бенедэта Марчэла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бенедэта Марчэла
італ.: Benedetto Marcello
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 ліпеня 1686(1686-07-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1739(1739-07-24)[2][3][…] (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка Разанна Скальфі Марчэла[d]
Музычная дзейнасць
Педагог Francesco Gasparini[d] і Antonio Lotti[d]
Прафесіі кампазітар, паэт, пісьменнік, настаўнік
Выхаванцы Бальдасарэ Галупі
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бенедэта Марчэла (італ.: Benedetto Marcello; 24 ліпеня 1686, Венецыя — 24 ліпеня 1739, Брэшыя) — італьянскі кампазітар, музычны пісьменнік, юрыст і дзяржаўны дзеяч, паэт. Брат кампазітара Алесандра Марчэла.

Нарадзіўся ў шляхетнай венецыянскай сям’і. На працягу многіх гадоў займаў важныя дзяржаўныя пасады (член Савета сарака — вышэйшага судовага органа Венецыянскай рэспублікі, ваенны інтэндант у горадзе Пола, папскі камергер). Музычную адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам Франчэска Гаспарыні і Антоніа Лоці.

У 1728 годзе пабраўся царкоўным шлюбам са сваёй вучаніцай Разанай Скальфі. Згодна з устойлівай легендай, аднойчы, каля 1723 года, ён пачуў яе спевы з акна свайго палаца, які выходзіў на Гранд-канал. І быў настолькі зачараваны голасам дзяўчыны, якая праплывала ў лодцы, што вырашыў узяць яе ў вучаніцы.

Памёр ад сухот у 1739 годзе.

Яго імя носіць Венецыянская кансерваторыя.

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.
  2. Benedetto Marcello // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Benedetto Marcello // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.