Бенкарт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бенкарт, незаконнанароджаны, пазашлюбны (ням.: Bankart) — у 16 — першай палове 19 ст. асоба, народжаная ад бацькоў, паміж якімі не быў заключаны законны шлюб. Паняцце «законнанароджанае» дзіця з'явілася ў сувязі з замацаваннем манагаміі і ўстанаўленнем законнасці шлюбу. Дыферэнцыяцыя на законны шлюб і сужыццё, на «законнанароджаных» і «незаконнанароджаных» існавала ў рымскім праве. З распаўсюджаннем хрысціянства законным пачаў лічыцца царкоўны шлюб, заключаны паводле норм кананічнага права. У ВКЛ царкоўны шлюб канчаткова зацвердзіўся ў 2 палове 16 ст., аднак на практыцы доўгі час прызнаваліся шлюбы, заключаныя паводле звычаёвага права. Статуты Вялікага Княства Літоўскага вызначалі бенкарта, як асобу, пазбаўленую сваіх саслоўных правоў, падкрэслівалі значэнне законнага шлюбу для інстытуту права на спадчыну, патрабавалі выконваць царкоўны законы ў адносінах дзейнасці шлюбу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. Мн., 1989.
  • Памятники древнерусского канонического права. Ч. І. спб., 1880.