Бенуа Поль Эміль Клапейрон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бенуа Поль Эміль Клапейрон
фр.: Benoît Paul Émile Clapeyron
фр.: Émile Clapeyron
Benoit Clapeyron.png
Дата нараджэння

26 лютага 1799(1799-02-26)[1][2]

Месца нараджэння

Парыж, Сена[d], Францыя

Дата смерці

28 студзеня 1864(1864-01-28)[1][2] (64 гады)

Месца смерці

Парыж, Францыя

Грамадзянства

Flag of France.svg Францыя

Род дзейнасці

фізік, інжынер, прафесар універсітэта

Альма-матар

Політэхнічная школа[d]
Горная школа Парыжа[d]

Узнагароды і прэміі
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна
Commons-logo.svg Бенуа Поль Эміль Клапейрон на Вікісховішчы

Бенуа Поль Эміль Клапейро́н (фр.: Benoît Paul Émile Clapeyron; 26.1.1799, Парыж — 28.1.1864) — французскі фізік. Член Парыжскай АН (1858). Замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1830).

Скончыў Політэхнічную школу ў Парыжы (1818). З 1820 працаваў у Пецярбургу ў Інстытуце інжынераў шляхоў зносін, з 1830 прафесар Школы мастоў і дарог у Парыжы.

Навуковыя працы па тэорыі цеплаты, пластычнасці і раўнавазе цвёрдых цел. Надаў ідэям Н. Л. С. Карно строгую матэматычную форму, увёў у тэрмадынаміку метад індыкатарных дыяграм. Вывеў у 1834 годзе ўраўненне стану ідэальнага газу (гл. ўраўненне Клапейрона—Мендзялеева) і ўраўненне для апісання фазавых пераходаў І роду (гл. ўраўненне Клапейрона—Клаўзіуса).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. 2,0 2,1 Архив по истории математики Мактьютор

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]