Бенядзікт Кляйноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бенядзікт Кляйноў
Бенядыкт Кляйноў
Дата нараджэння 14 сакавіка 1926(1926-03-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 1985(1985-07-17) (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Член у

Бенядзікт Кляйноў (14 сакавіка 1926, в. Наваельня, цяпер Дзятлаўскі раён — 17 ліпеня 1985, Брадфард, Вялікабрытанія) — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 14 сакавіка 1926 года ў Наваельні Навагрудскага павета ў Польскай Рэспубліцы.

Вучыўся ў Навагрудскай беларускай гімназіі. Быў курсантам Мінскай афіцэрскай школы БКА, з якой трапіў у 30-ю грэнадзёрскую дывізію СС, а адтуль, здаўшыся саюзнікам, у 2-гі Польскі корпус.

У 1946 годзе разам з 2-м Польскім корпусам прыбыў у Вялікабрытанію. З 19 студзеня 1947 года быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, кіраваў прэзідыумам Першага з’езду арганізацыі, пазней быў сябрам Галоўнай управы. Атрымаў дыплом будаўнічага інжынера ў Манчэстэрскім універсітэце. У 1949 годзе быў адным з ініцыятараў стварэння Згуртавання беларускіх камбатантаў, кіраваў дружынай у Манчэстэры. Потым пераехаў ў Брадфард. Уваходзіў ва ўправу Беларускага грамадскага клуба «Сакавік» у Брадфардзе. Быў актывістам БАПЦ, кіраваў Вікарыяльнай управай БАПЦ у Вялікабрытаніі і быў старшынёй парафіяльнага камітэта прыхода Св. Спаса ў Брадфардзе.

Памёр 17 ліпеня 1985 года ў шпіталі Св. Якава ў Лідсе. Пахаваны ў Брадфардзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]