Бен Барнс
Бен Барнс | |
---|---|
Ben Barnes | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Бенджамін Томас Барнс |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1981 (42 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
![]() |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны акцёр, кінаакцёр, пісьменнік, музыкант, тэлеакцёр, акцёр |
Кар’ера | 2006 — наш час |
IMDb | ID 1602660 |
benbarnesfan.com | |
![]() |
Бенджамін Томас «Бен» Барнс[1](англ.: Benjamin «Ben» Barnes; нар. 20 жніўня 1981 года, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр і спявак, вядомы ролямі ў фільмах «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян», «Хронікі Нарніі: Заваёўнік Світанку», «Дорыян Грэй», «Сёмы сын».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Бен нарадзіўся 20 жніўня 1981 года ў Лондане. Бацька Томас Р. Барнс — прафесар псіхіятрыі Лонданскага імперскага каледжа, які спецыялізуецца на шызафрэніі, маці Трыша Барнс[2][3] з’яўляецца вядучым брытанскім шлюбным тэрапеўтам і сусветна вядомым кансультантам па пытаннях сям’і і шлюбу, член брытанскай асацыяцыі тэрапеўтаў, якія займаюцца шлюбнымі і сексуальнымі праблемамі (British Association of Marital and Sexual Therapists)[4], брат Джэк (на 3 гады маладзейшы).
Бен вучыўся ў Кінгстанскім універсітэце (Kingston University)[5][6], скончыўшы ў 2004 годзе са ступенню бакалаўра па англійскай мове і драме, а таксама быў членам Нацыянальнага музычнага маладзёжнага тэатра (National Youth Music Theatre) з 1997 па 2003 год. Спявае, іграе на барабанах і фартэпіяна.
Акцёрская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Прафесійны дэбют Барнса адбыўся ў 2004 годзе — ён выканаў ролю Дантэ Габрыэля Расеці ў спектаклі «Loving Ophelia». Сваю экранную кар’еру ён пачынаў з маленькіх роляў у англійскіх тэлевізійных шоу, такіх як «Liquid News», «Making Up Your Mind», «Doctors» і «Split Decision». У 2006 годзе ён атрымаў ролю Дэйкіна ў спектаклі «Аматары гісторыі» («The History Boys»). Барнс спяваў у групе «Hyrise» і ў 2004 годзе браў удзел у складзе гэтай групы ў брытанскім адборы на конкурс Еўрабачанне.
Пазней Бен з’явіўся ў двух фільмах: «Зорны пыл» (2007), дзе выканаў невялікую ролю юнага бацькі Трыстана Торна, і «Больш чым Бен» (2008), дзе сыграў Паўла Цяцерскага (Собака).
Пасля таго, як яму прапанавалі ролю прынца Каспіяна ў фільме «Прынц Каспіян»[7], Барнс скасаваў кантракт з «The History Boys». На Уэст-Эндзе Барнса замяніў Джэймі Кінг. Бен падпісаў кантракт з Walt Disney Pictures і Walden Media на тры фільмы. У 2010 годзе на экраны выйшаў фільм «Хронікі Нарніі: Заваёўнік Світанку».
У маі 2009 года выйшаў фільм з удзелам Бена «Лёгкія паводзіны», дзе ён сыграў Джона Уітэйкера. У верасні таго ж года адбылася прэм’ера экранізацыі твора Оскара Уайльда «Партрэт Дорыяна Грэючы» рэжысёра Олівера Паркера, у якой Барнс сыграў галоўную ролю[8].
У лістападзе 2008 становіцца апекуном брытанскага дабрачыннага фонду «Загадай жаданне» («Make a Wish»), які займаецца выкананнем жаданняў цяжкахворых дзяцей.
Асабістае жыццё
Аддае перавагу не распаўсюджвацца пра сваё асабістае жыццё.
Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- 2006 — Урачы (тэлесерыял) / Doctors; серыя «Facing Up» — Крэг Анвін
- 2006 — Split Decision (ТБ) — Крыс Уілбур
- 2007 — Зорны пыл / Stardust — малады Данстан
- 2008 — Больш чым Бен / Bigger than Ben — Собака / Cobakka
- 2008 — Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян / The Chronicles of Narnia: Prince Caspian — прынц Каспіян
- 2008 — Лёгкія паводзіны / англ.: Easy Virtue — Джон Уітэйкер
- 2009 — Дорыян Грэй / Dorian Gray — Дорыян Грэй
- 2010 — Запёрты / Locked in — Джош
- 2010 — Хронікі Нарніі: Заваёўнік Світанку / The Chronicles of Narnia: The Voyage of the Dawn Treader — прынц Каспіян
- 2011 — Забіць Бона / Killing Bono — Нейл Мак-кормі
- 2012 — Словы / The Words — малады чалавек
- 2013 — Вялікае вяселле / The Big Wedding — Алехандра Грыфін
- 2014 — Ведае толькі Бог / God Only Knows — Нік Тартана
- 2015 — Сёмы сын / The Seventh Son — Том Уорд
- 2015 — У сваім розуме / Джэкі і Раян— Раян
Зноскі
- ↑ TeenHollywood.com — Ben Barnes: Chatting with «Caspian» Архівавана 18 мая 2008.
- ↑ Ben Barnes: gerne on Tour . Fan Lexikon (30 ліпеня 2008). — «sagte der 26-Jahrige: "Ich wurde mir noch gern mehr von Neuseeland anschauen. Oder ins Geburtsland meiner Mutter reisen... nach Sudafrika..." ("said the 26-year-old: "I would like to see more of New Zealand. Or travel to the birthplace of my mother... South Africa...")» Праверана 30 мая 2012.
- ↑ Hay, Carla. Ben Barnes opens up about his musician mindset and working with legendary actors . u2360gradi (13 лістапада 2011). — «"My mum was raised Jewish, my dad is very scientifically minded..." ("Mia madre e stata sollevata ebreo, mio padre e molto mentalita scientifica...")» Праверана 30 мая 2012.
- ↑ Rollings, Grant. Ben's a prince among men , The Sun (30 June 2008). Праверана 23 студзеня 2015.
- ↑ Ben Barnes — Biography Архівавана 1 чэрвеня 2013. Ben Barnes Website Retrieved: 4 November 2011.
- ↑ Ben Barnes: the new prince of Hollywood The Daily Telegraph Created: 25 June 2008. Retrieved: 4 November 2011.
- ↑ In brief: Barnes skips History for Caspian , The Guardian (6 February 2007). Праверана 1 жніўня 2007.
- ↑ Stuart Kemp. Ben Barnes to shine as Dorian Gray , The Hollywood Reporter (18 May 2008). Праверана 23 студзеня 2015.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Бен Барнс на сайце «Internet Movie Database» (англ.)