Берагіня
Берагіня (лялька-мотанка, мотанка, шытая лялька) — беларуская шытая лялька, адна з самых старажытных абярэгавых лялек[1]. Галоўная функцыя Берагіні быць заступніцай і абаронцай ад злых духаў і суроку, прыносіць у дом дастатак. Часцей за ўсё Берагіню ставілі насупраць уваходных дзвярэй. Яе галоўнай функцыяй было абараняць жыллё ад злых духаў і людзей з нядобрымі намерамі і сустракаць і прыцягваць — добрых і доўгачаканых гасцей. У некаторых рэгіёнах гэты абярэг, насупраць, хавалі ад старонніх вачэй і толькі зрэдку даставалі, знаходзячыся ў адзіноце, каб падзякаваць або папрасіць нешта.
Магічныя абрады
[правіць | правіць зыходнік]Ляльку Берагіню неабходна было вырабляць з захаваннем мноства правіл і абрадаў. Адзін са звычаяў казаў, што ляльку магла вырабляць толькі жанчына, таму што з найстаражытных часоў жанчына была асноўнай захавальніцай традыцый, і захоўвала і перадавала веды і навыкі з пакалення ў пакаленне. Жанчына рабіла ляльку, эмацыйна настроіўшыся, бо ад якасці яе працы залежаў лёс сям’і і роду.
Жанчыны выраблялі рытуальных лялек суправаджаючы працэс стварэння абавязковым рытуальным дзеяннем. Лялька была памерам прыкадна 25-30 сантыметраў і яе скручвалі са шматкоў старога адзення і садзілі ў Чырвоны Кут. Жыхарка в. Пералёўка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Лідзія Ільінічна Малашанка ўспамінае, што дзецям чапаць гэтую ляльку забаранялася. Яе функцыя была — аберагаць хату. Яе бабуля строга сачыла, каб ніхто нават не дакранаўся да гэтай лялькі [2].
Непасрэднаму вырабу лялькі папярэднічаў цэлы шэраг рытуальных этапаў, злучаных са з’яўленнем неабходнага для яе матэрыялу: пасеў, вырошчванне і апрацоўка лёну. Народжаная пад яе рукамі лялька мела сакральнае, магічнае значэнне, служыла сувязным звяном паміж чалавекам і навакольным светам. Тканіна ў адзенні доўга была ва ўжыванні, праходзіла разам з чалавекам праз многія каляндарныя і сямейныя абрады. Затым тканіна зношвалася, і была на мяжы вяртання ў свет прыроды. І толькі пакінутыя цэлымі кавалкі адслужылі каб стаць лялькамі.
Каб надзяліць ляльку магічнай сілай, пры яе вырабе чыталі замову, якую часам трэба было паспець прачытаць да канца, ні разу не збіўшыся, але некаторыя лялькі жанчына рабіла ў маўчанні, а замовы прамаўляла ў думках.
Час стварэння і выкарыстання
[правіць | правіць зыходнік]Абрадавыя лялькі выраблялі пад час правядзення пэўных каляндарных ці сямейных абрадаў, і час вырабу лялек залежаў ад часу рытуалу. Лялек звычайна выраблялі перад рытуалам. Некаторыя лялькі рабілі нават і падчас самога дзейства.
Берагіні служылі пэўны час. Калі яны выконвалі сваё прызначэнне, іх знішчалі ў агні, тапілі ў вадзе, закопвалі ў зямлі, ператваралі ва ўтылітарныя прадметы ці ў цацкі для дзяцей. На доўга захоўвалі вясельныя лялькі, ляльку-суцяшальніцу з падолу матчынай сукенкі, трасавіц, збожжаўку — з восені да вясны, замяшчальныя лялькі — пакуль не вернецца са службы ці далёкай паездкі муж, сын, брат[3].
Зноскі
- ↑ https://lyalyka.home.blog/2019/02/10/лялька-абярэг-берагіня
- ↑ http://almanah-dzmuhavec.narod.ru/archive/n13/lyalka.htm
- ↑ Текстильные обрядовые куклы / Зимина З. И. — М.: Издательство «Ладога100», 2007. — 64 с., ил. (Русская Традиция).